У чацвёрты дзень датэрміновага галасавання на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь не змяншаецца актыўнасць выбаршчыкаў. Часта дзятлаўчане прыходзяць галасаваць з сябрамі, сем’ямі і цэлымі працоўнымі калектывамі. Работнікі ТАА “Ізакам” і “Ізакам Пласт” вырашылі зрабіць свой выбар дружна і арганізавана завіталі на выбарчы ўчастак № 8 у сярэдняй школе № 3 горада Дзятлава імя І. Ю. Філідовіча. 

Яны расказалі, чаму ўдзельнічаюць у выбарах. 

Наталля Бясчотнава, спецыяліст аддзела забеспячэння:

– Сацыяльная падтрымка сем’яў з дзецьмі, даступная адукацыя, медыцына, сацыяльныя выплаты і льготы – усё гэта нашы беларускія рэаліі. Актыўна ўдзельнічаем у жыцці краіны, сумленна працуем, каб далей было не горш, а толькі лепш. Жадаю сваёй Радзіме ўпэўненага развіцця і росквіту, таму заўсёды прыходжу галасаваць на выбарах.

Мікалай Рагачоў, інжынер па ахове працы:

– Нашы прадпрыемствы – выдатны доказ таму, што ў Беларусі можна жыць, працаваць і ўпэўнена глядзець у будучыню дзяржаўным і прыватным арганізацыям у вялікіх гарадах і раёнах, як наша Дзятлаўшчына. Сёння я, як і мае калегі, галасую за мір, парадак і падтрымку рэгіёнаў.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#Президент #Выборы

Похожие публикации