Выбары-2025. Беларусы жадаюць міру, спакою, дабрабыту

На Дзятлаўшчыне прадаўжаецца кампанія па зборы подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь.

12 лістапада чарговы пікет ініцыятыўных груп раённых арганізацый “Белая Русь”, “Беларускі саюз жанчын”, Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі прайшоў у гарадскім пасёлку Наваельня на пляцоўцы каля мясцовага кірмаша.

Жыхары актыўна падыходзілі да члена ініцыятыўнай групы ад “Белай Русі” Алы Хрышчановіч.

– Радуе, што людзі, асабліва пенсіянеры, праяўляюць зацікаўленасць да электаральнай кампаніі, да нашай будучыні, – адзначае Ала Вітальеўна. – Збор подпісаў стартаваў 7 лістапада, літаральна за некалькі дзён мне ўдалося сабраць значную іх колькасць.

– Беларусы павінны быць патрыётамі, – упэўнена новаяльнянка Яўгенія Сяргеева. – Мы можам ганарыцца сваёй краінай, гербам, сцягам, сёння робіцца ўсё магчымае, каб быў мір, каб мы падтрымлівалі сяброўскія адносіны з іншымі краінамі. Хочацца, каб актыўная грамадзянская пазіцыя была і ў нашай моладзі. Тут наша Радзіма, наша зямля, я на ёй нарадзілася, тут жылі мае продкі, і дай Бог, каб так жа добра ў нас усё было і надалей.

– Свой подпіс я стаўлю за паляпшэнне жыцця, за павелічэнне пенсіі, – дзеліцца Раіса Анушкевіч. – А галоўнае, я стаўлю яго за мір у Рэспубліцы Беларусь, бо жывём у неспакойны час, калі ў свеце ўспыхваюць канфлікты. Таму хочацца спакою, дастатку, а ў астатнім у Беларусі ўсяго хапае, усё добра.

– Кожны неабыякавы да сваёй краіны грамадзянін павінен рабіць свой выбар, – сцвярджае Ала Талкачова. – Цяпер ставім подпісы за кандыдата ў Прэзідэнты, а ў студзені будзем выбіраць самога кіраўніка нашай дзяржавы. Беларусь – цудоўная краіна, мы жывём вельмі добра, хочам і далей так жыць: у міры, дастатку, стабільнасці, спакойныя за будучае нашых дзяцей, унукаў.

– Пікеты праходзяць добра, людзі падыходзяць, цікавяцца, якога кандыдата ў Прэзідэнты можна падтрымаць, і робяць свой выбар, – адзначае член ініцыятыўнай групы ад Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Уладзімір Казак. – Прыходзяць у асноўным пенсіянеры, асабліва ў будні, бо работнікі арганізацый, установаў часцей пакідаюць подпісы па месцы работы. Радуе, што землякі актыўныя і неабыякавыя да палітычных падзей у краіне.

Ірына СТЫРНІК, Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#Президент #НАШАЛЕПШАЕ #НАШЕЛУЧШЕЕ

administrator

Recent Posts

Первый миллион тонн сахарной свеклы накопали хозяйства Беларуси

Первый миллион тонн сахарной свеклы накопали хозяйства Беларуси, сообщает БЕЛТА со ссылкой на Министерство сельского…

10 часов ago

Пожар хозяйственной постройки в Дятлово

12 сентября в 13-50 на линию «101» поступило сообщение о том, что в городе Дятлово…

21 час ago

ГрадусПлюс. Ёсць патрэба ў хуткай зарадцы

У чат-бот газеты “Перамога” паступіла паведамленне наступнага зместу: “Хацелася б атрымаць адказ на такое пытанне.…

21 час ago

Моладзевыя навіны. Усмешка творыць цуды

У рамках Тыдня дадатковай адукацыі ў Дзятлаўскім раёне ў цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі прайшоў…

2 дня ago

Ведае ўчастковы. БПЛА – пад забаронай

Пытанне: ці любому можна запускаць беспілотныя лятальныя апараты? Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі Дзяніс Барук: –…

2 дня ago

12 верасня – Дзень супрацоўніка органаў папярэдняга следства. Следчы гучыць ганарова і адказна

Сёлета 15 гадоў з дня ўтварэння адзначае Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь. Гэта маладое ведамства, але…

2 дня ago