Вясёлых і бяспечных канікулаў!

Лета – час, калі дзяці бываюць днём без нагляду бацькоў і настаўнікаў.

Каб пазбегнуць непрыемных, а часам і трагічных наступстваў, звязаных з выкарыстаннем электрычнасці ў побыце або знаходжання паблізу энергааб’ектаў, дзяцей неабходна навучыць элементарным правілам электрабяспекі.

У ДОМЕ:

— нельга карыстацца пашкоджанымі электрапрыборамі, разеткамі, выключальнікамі, падаўжальнікамі;

— нельга дакранацца да аголеных правадоў і ўключаных у сетку прыбораў з пашкоджанай ізаляцыяй;

— вынімаць вілку з разеткі неабходна, трымаючы яе за корпус, а не за шнур;

— помніце, што вада выдатна праводзіць электрычнасць, а гэта значыць, што выкарыстанне лямпаў у акварыумах, фенаў і розных гаджэтаў у ванным пакоі можа быць смяротна небяспечна пры невыкананні мер электрабяспекі.

НА ВУЛІЦЫ:

— нельга ўзбірацца на апоры ліній электраперадачы (ЛЭП), адчыняць дзверы і праходзіць за агароджы трансфарматарных падстанцый, залазіць на дахі дамоў і будынкаў, дзе паблізу праходзяць электрычныя правады;

— нельга запускаць паветраных змеяў паблізу ЛЭП, а таксама лавіць пад імі рыбу;

— нельга накідваць розныя прадметы на ЛЭП, распальваць вогнішчы пад правадамі;

— для заняткаў спортам і рухомымі гульнямі варта выбіраць месцы далей ад электраліній.

Усе мы думаем, што бяда можа здарыцца з кім заўгодна, толькі не з намі. Не падманвайце сябе: будзьце асцярожныя, беражыце сябе і сваіх блізкіх.

Андрэй ГОМАН,
намеснік галоўнага інжынера Дзятлаўскага РЭС
Вячаслаў ПЯТРАШ,
інспектар энергагазінспекцыі

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Чаму не працуюць і на якія сродкі жывуць?

У Новаяльнянскім сельвыканкаме прайшло чарговае пасяджэнне мясцовага савета грамадскага пункта аховы правапарадку, сумешчанае з выязным…

5 часов ago

Якія гібрыды кукурузы лепш пасеяць?

Раённы семінар-прэзентацыя для кіраўнікоў і галоўных аграномаў гаспадарак Дзятлаўшчыны з дэманстрацыяй у полі гібрыдаў кукурузы…

5 часов ago

Засцеражы сябе на дарозе!

Рэспубліканская прафілактычная акцыя “Стань прыкметным у цёмны час сутак” праходзіць у Беларусі для павышэння бяспекі…

6 часов ago

Наводзім чысціню ў парку

На Дзятлаўшчыне працягваецца месячнік па добраўпарадкаванні. Работнікі раённага выканаўчага камітэта зноў выйшлі ў гарадскі цэнтральны…

6 часов ago

Дятловчан и гостей города приглашаем на районную сельскохозяйственную ярмарку

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

6 часов ago

Безопасность начинается с дома: спасатели проводят профилактическую работу в жилом секторе

С наступлением отопительного сезона риск возникновения пожаров в жилом секторе традиционно возрастает. Чтобы предотвратить беду…

7 часов ago