Спрыяюць аграрыям і спрыяльныя ўмовы надвор’я.

15 231 гектар з запланаваных 17 392 гектараў у раёне  ўжо засеяны. Першымі пасеялі раннія яравыя збожжавыя і зернебабовыя, следам – цукровыя буракі і лён-даўгунец.

Цяпер у раёне працягваюцца работы па сяўбе кукурузы.  Па даных упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Дзятлаўскага райвыканкама, па стане на 5 мая  ўжо пасеяна 4161 гектар кукурузы, што складае 68 % да плана.

Першымі з пастаўленымі задачамі спраўляюцца ў КСУП “Хвінявічы” – ужо пасеяна 455 гектараў (91 % да плана), ААТ “Граніт-Агра” – 943 гектары (86 % да плана). Тройку лідараў замыкаюць адразу тры сельгаспрадпрыемствы:  КСУП “Русь-Агра”, КСУП “Войневічы”, КСУП “Жукоўшчына”.

На пачатку бягучага тыдня плануюць завяршыць пасадку бульбы. Агульная  плошча пасадкі “другога беларускага хлеба” ў раёне сёлета складзе 270 гектараў. Па стане на 5 мая ўжо пасадзілі  264 гектары, што складае 98 % да плана. Поўнасцю справіліся з гэтай работай аграрыі КСУП “Дварэц-Агра” і “Жукоўшчына”. Хутка набліжаюцца да фінішнай прамой КСУП “Русь-Агра” і “Хвінявічы”.

Адначасова вядзецца сяўба аднагадовых траў. Па стане на 5 мая ў гаспадарках раёна пасеяна 960 гектараў аднагадовых траў, падкормлена 5938 гектараў шматгадовых траў, 3872 гектары сенакосаў і пашаў.

Таксама вядуцца работы па падкормцы азімых зерневых, перазалужэнні лугапашавых угоддзяў. Працягваюцца работы па хімічнай праполцы азімых збожжавых, рапсу, цукровых буракоў, ранніх яравых зерневых.

Наладжаны работы па падрыхтоўцы сельскагаспадарчай тэхнікі па нарыхтоўцы кармоў траў першага ўкосу.

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

 

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации