У музеі ваеннага камісарыята Гродзенскай вобласці ва ўрачыстай абстаноўцы адбылася перадача раней згубленага медаля “За адвагу” ўдзельніка Вялікай Айчыннай вайны яго сваякам.
У пачатку 2019 года жыхар аграгарадка Гезгалы маёр запасу Аляксандр Волкаў знайшоў медаль “За адвагу” № 2746419. Праведзенымі ў ваенным камісарыяце Дзятлаўскага раёна вышуковымі мерапрыемствамі па нумары медаля ўстаноўлена, што ўзнагарода належыць Мікалаю Фамічу Манкевічу, 1906 года нараджэння, ураджэнцу Гродзенскай вобласці Шчучынскага раёна вёскі Раганічы. Чырвонаармеец Мікалай Манкевіч, стралок 4-й роты 345-га стралковага палка 27-й стралковай дывізіі 2-га Беларускага фронту, узнагароджаны медалём “За адвагу” за баі ў раёне горада Гдыня ў лютым-сакавіку 1945 года. Памёр ён у 90-х гадах. У ваенным камісарыяце Гродзенскай вобласці ўстаноўлены адзін з яго сваякоў – Павел Іванавіч Івуць, які жыве ў горадзе Шчучыне і з’яўляецца супрацоўнікам Шчучынскага раённага аддзела ўнутраных спраў. Медаль абаронцы Айчыны Мікалая Манкевіча вернуты нашчадкам для захоўвання на памяць.
Генадзь СУРАВЕЦ,
ваенны камісар Дзятлаўскага раёна