Вялікі летні баль “Спадчына стагоддзяў”

Яркае і відовішчнае мерапрыемства прайшло ў Мінску да 20-годдзя “алмаза ведаў”. На адкрытай пляцоўцы перад Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі ладзіўся вялікі летні баль з сімвалічнай назвай “Спадчына стагоддзяў”.

Дзятлаўшчыну на танцавальным марафоне прадстаўлялі ўдзельнікі харэаграфічнага аб’яднання пад кіраўніцтвам Анатоля Кардаша “Эліт Данс”, а ўсяго тут сабралася каля дзесяці прафесійных і аматарскіх калектываў, якія практыкуюць гістарычныя і бальныя танцы.

Святочная праграма доўжылася на працягу пяці гадзін і завяршылася феерверкам. 

Уражаннямі ад паездкі ў сталіцу падзяліўся Анатоль Кардаш:

– Мы падтрымліваем сувязь з бальнай супольнасцю нашай краіны, Нацыянальнай бібліятэкай, таму было вельмі прыемна, калі на адрас Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці прыйшло запрашэнне на ўдзел “Эліт Данс” у юбілейным вялікім летнім балі каля “алмаза ведаў”. На свяце наша аб’яднанне прадставілі шэсць пар. Мы танцавалі разам з калектывамі з Мінска, Гомеля, Магілёва, Бабруйска, іншых куткоў Беларусі. Паўдзельнічалі ва ўсіх аддзяленнях, з задавальненнем паслухалі канцэртныя нумары і выступленні, вялікую асалоду атрымалі, назіраючы паказ калекцыі сталічнай студыі моды ў беларускіх і лаціна-амерыканскіх матывах. Ва ўсіх жадаючых была магчымасць пабываць на экскурсіі ў бібліятэчных залах.

Падзея запомнілася спалучэннем у адным месцы вытанчанасці, элегантнасці, прыгажосці, высокага ўзроўню падрыхтоўкі, культуры, атмасферы эстэтыкі. Гэта была сустрэча добрых сяброў. Асабліва парадавала, што мерапрыемства праходзіла пад адкрытым небам і сабрала сотні гледачоў.

Прыемна, што да дзятлаўскага калектыву адносяцца як да аднаго з заснавальнікаў бальнай культуры ў Беларусі. Нас пазнаюць, мы атрымліваем шмат станоўчых водгукаў, запрашэнні. Ганарымся, што выхадцаў з невялікага горада з насельніцтвам каля васьмі тысяч чалавек клічуць на святы такога ўзроўню, ведаюць і любяць. Дарэчы, інтэрв’ю-водгук ад “Эліт Данс” узяў канал АНТ. Словам, на юбілейным свяце Нацыянальнай бібліятэкі прыемна спалучыліся ўсе фактары, якія пазітыўна ўплываюць на настрой і эмоцыі, натхняюць і матывуюць на далейшае развіццё.

У сёлетняй летняй праграме аматарскага аб’яднання “Эліт Данс” яшчэ шмат цікавых падзей. Нас чакае ўдзел у раённай урачыстасці да Дня Незалежнасці, “лавандавыя балі” на сядзібе “Вольны мельнік” у Лідскім раёне, там жа, на Лідчыне, – штогадовы кветкавы баль у сяброў з аграгарадка Бердаўка ў сядзібе Аляксандра Дзембравецкага, а таксама рэпетыцыі, экскурсіі і шмат цікавага.

Ірына СТЫРНІК
Фота ўдзельнікаў

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае

administrator

Recent Posts

Паразважалі аб значэнні Кастрычніцкай рэвалюцыі

Дыялогавая пляцоўка “7 лістапада: гісторыя, якую мы захоўваем” прайшла ў раённай бібліятэцы. Дзятлаўчане сабраліся, каб…

5 часов ago

За рулём камбайна – чалавек-эпоха

Напярэдадні свята сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграрыі і жывёлаводы Дзятлаўшчыны адправяцца ў Гродна, каб…

6 часов ago

Александр Губко: от деревни Ходевляны до вершин медицинской науки

У каждого края есть имена, которые выходят далеко за пределы родных границ, становясь предметом гордости…

6 часов ago

Cоциальные работники обеспечены теплыми жилетами со светоотражающими элементами

С наступлением осенне-зимнего периода социальные работники и помощники по уходу отделения социальной помощи на дому…

6 часов ago

Александр Лукашенко в Могилевской области ознакомится с реализацией проектов в сфере АПК

Президент Беларуси Александр Лукашенко совершит рабочую поездку в Могилевскую область, где ознакомится с реализацией современных…

7 часов ago

Мая Дзятлаўшчына. Адкрыты новы ФАП у вёсцы Руда Яварская

Жыхары вёскі Руда Яварская атрымалі цудоўны падарунак да 7 лістапада. https://www.youtube.com/embed/L4pgyoMLO2A Напярэдадні свята з удзелам…

7 часов ago