Школьная пара. Школьнае сяброўства. Урокі і вясёлыя перапынкі, работа над заданнямі і праектамі. Усё гэта — адметнасць той пары дзяцінства і юнацтва, якая бывае ў жыцці толькі раз і ніколі не паўторыцца больш, хіба што нагадае пра яе фотаальбом са здымкамі.

Яўген Апанасік, Дзіяна Татарынава, Павел Кіслы — 11-класнікі Раготнаўскай школы, найбольш актыўныя і ініцыятыўныя з класа, з багатым кругаглядам і светам захапленняў. І першае з іх — спорт. Усе яны з пачатковых класаў займаюцца гонкамі на лыжах і лыжаролерах, удзельнічаюць у  спаборніцтвах, на якіх паказваюць добрыя вынікі.

Захапленне спортам дапаўняюць і іншыя заняткі па інтарэсах. У Дзіяны —  гэта пляценне з бісеру, вышыўка крыжыкам. Таксама дзяўчына з’яўляецца пастаянным удзельнікам конкурсаў чытальнікаў. Яўгену па душы — тэхніка, рыбалка. Павел захапляецца камп’ютарамі, футболам,  валейболам, баскетболам, біятлонам. Сочыць за выступленнямі Дар’і Домрачавай і Надзеі Скардзіна, а таксама французскага біятланіста Мартэна Фуркада.
Самастойна Павел вучыцца іграць на гітары.

_MG_0833

Адной камандай яны працуюць і над даследчымі праектамі. У гэтым пераліку і абласны конкурс праектаў “Вушастая сава”. Да яго рэалізацыі далучыліся і дзевяцікласнікі Таццяна Кардаш і Кірыл Ляўкевіч. Як і іх старэйшыя сябры, яны актыўна займаюцца спортам. Зноў жа — з пачатковых класаў. Акрамя гонак на лыжах, Кірыл яшчэ захапляецца футболам, ёсць  жаданне ўсур’ёз асвоіць канькі.

Сярод захапленняў Таццяны Кардаш — фотасправа, выраб мяккай цацкі. Дзяўчына займаецца гэтым на працягу чатырох гадоў. Яшчэ яна іграе на фартэпіяна.

Дзіяна Татарынава — стараста 11 класа. Гаворыць, што яе клас вельмі згуртаваны. Дапамагаюць у гэтым  дэвіз з вядомай кінастужкі — “Адзін за ўсіх і ўсе за аднаго”, і тое, што вольны ад вучобы час юнакі і дзяўчаты  праводзяць разам. Спрыяюць таму сумесныя экскурсіі, сярод якіх наведванне Гродна, Мірскага замка.

Найбольш уразілі, кажа Дзіяна, лесвіцы ў замку, урачыстая зала, дзе праходзяць бальныя вечары. А ў Гродне спадабаўся абноўлены парк Жылібера. У планах 11-класнікаў і дзевяцікласнікаў разам наведаць  Мінск, у прыватнасці, музей Вялікай Айчыннай вайны.

Яднае нас і тое, працягвае Дзіяна, што разам мы дапамагаем пры касцёле: клапоцімся пра яго ўнутранае ўпрыгажэнне на вялікія святы, а таксама добраўпарадкаванне тэрыторыі ля святыні.

Тэкст А. ДУБРОЎСКАЯ
Фота П. АДАМЧУКА

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации