Вучэбна-метадычны збор

15 верасня ў Дзятлаўскім райвыканкаме прайшоў вучэбна-метадычны збор з кіраўнікамі і работнікамі арганізацый, якія забяспечваюць выкананне задач у напрамку абароны насельніцтва і тэрыторый ад надзвычайных сітуацый.

Абмяркоўваліся пытанні падрыхтоўкі работнікаў і кіраўнікоў арганізацый Дзятлаўскага раёна да комплексных вучэнняў, якія пройдуць з 30 верасня па 2 кастрычніка.

У гэты перыяд будуць выкарыстоўвацца сістэма апавяшчэння жыхароў раёна, практычна адпрацоўвацца дзеянні арганізацый і спецыяльных службаў пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый.

З уступным словам да ўдзельнікаў вучэбна-метадычнага збору звярнуўся намеснік старшыні Дзятлаўскага райвыканкама Юрый Залеўскі:

– Такія вучэнні праходзяць раз у пяць гадоў і паказваюць наколькі мы гатовыя да розных надзвычайных сітуацый. Сённяшні семінар праводзіцца з мэтай абароны работнікаў арганізацый у выпадку іх узнікнення.

Далей узяў слова начальнік Дзятлаўскага райаддзела Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Сяргей Казушчык:

– Мы павінны быць пастаянна гатовыя да выканання сваіх задач і функцый па абароне насельніцтва і тэрыторый ад надзвычайных сітуацый. Аднак асноўная задача – гэта эфектыўнае ўзаемадзеянне са спецыяльнымі службамі пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый.

Прадоўжыў тэму бяспекі старшы інжынер Дзятлаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Сяргей Новік. Ён расказаў прыкладны план мерапрыемстваў на трохдзённыя комплексныя вучэнні, давёў патрабаванні да асноўных нарматыўных і арганізацыйных дакументаў у сферы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый.

Вадзім ФІЛІПОЎСКІ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

administrator

Recent Posts

ИИ в школах: обновленная учебная программа по информатике появится с 1 сентября

С 1 сентября 2026/2027 учебного года в образовательных учреждениях Республики Беларусь вводится обновленная учебная программа…

5 часов ago

Всемирный день борьбы с гепатитом

Ежегодно 28 июля проводится Всемирный день борьбы с гепатитом. Эта дата приурочена ко дню рождения…

5 часов ago

Маршруты безопасности: автолавка — идеальная площадка для профилактики

Приезд автолавки в деревню — событие, которое ждут. Для работников Дятловского райотдела по чрезвычайным ситуациям…

6 часов ago

Вороновский район под ударом стихии: что известно к этому времени

Особый урон нанесен сельскохозяйственным угодьям. Шквалистый ветер с порывами до 20 м/с обрушился на Гродненскую…

7 часов ago

12 погибших в ДТП за неделю: ГАИ Беларуси усиливает контроль

Под особым контролем – водители маршрутных такси и мотоциклисты. В последние дни в республике отмечается…

7 часов ago

Юрий Караев осмотрел Гродненский регион с вертолета и поручил навести порядок

Губернатор Гродненской области Юрий Караев, его первый заместитель Сергей Медзвецкас, председатель комитета по сельскому хозяйству…

7 часов ago