Customize Consent Preferences

We use cookies to help you navigate efficiently and perform certain functions. You will find detailed information about all cookies under each consent category below.

The cookies that are categorized as "Necessary" are stored on your browser as they are essential for enabling the basic functionalities of the site. ... 

Always Active

Necessary cookies are required to enable the basic features of this site, such as providing secure log-in or adjusting your consent preferences. These cookies do not store any personally identifiable data.

Functional cookies help perform certain functionalities like sharing the content of the website on social media platforms, collecting feedback, and other third-party features.

Analytical cookies are used to understand how visitors interact with the website. These cookies help provide information on metrics such as the number of visitors, bounce rate, traffic source, etc.

Performance cookies are used to understand and analyze the key performance indexes of the website which helps in delivering a better user experience for the visitors.

Advertisement cookies are used to provide visitors with customized advertisements based on the pages you visited previously and to analyze the effectiveness of the ad campaigns.

Восем з 15 палітычных партый у Беларусі вылучылі сваіх кандыдатаў у склады выбарчых камісій па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў 28-га склікання. Аб гэтым паведаміла сёння старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына ў Мінаблвыканкаме на семінары-нарадзе па агульных пытаннях арганізацыі і правядзення мясцовых выбараў.
“У склады выбаркамаў вылучылі прадстаўнікоў Кампартыя Беларусі, Ліберальна-дэмакратычная партыя, Аб’яднаная грамадзянская партыя, БНФ, Рэспубліканская партыя, Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці, Сацыял-дэмакратычная партыя Народнай Згоды і Беларуская сацыяльна-спартыўная партыя. З грамадскіх арганізацый найбольшую колькасць кандыдатаў у члены выбаркамаў вылучыла Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі. Далей ідуць РГА “Белая Русь” і Беларускі саюз жанчын”, – праінфармавала Лідзія Ярмошына.
Старшыня Цэнтрвыбаркама канкрэтызавала, што ўваходжанне ў склады тэрытарыяльных выбарчых камісій прадстаўнікоў палітычных партый узрасло не намнога. У цэлым па рэспубліцы ў параўнанні з мінулымі мясцовымі выбарамі іх прадстаўніцтва павялічылася на 0,4 працэнта і дасягнула 1,2 працэнта ад агульнай колькасці членаў. Вялікую актыўнасць палітычныя партыі праявілі пры вылучэнні членаў акруговых выбаркамаў. Тут доля іх прадстаўніцтва дасягнула 5,3 працэнта (усяго 233 члены).
Гаворачы аб ходзе выбарчай кампаніі па выбарах у мясцовыя Саветы ў Мінскай вобласці, Лідзія Ярмошына адзначыла фарміраванне выбаркамаў у строгай адпаведнасці з заканадаўствам. Там, дзе быў конкурс на ўключэнне ў іх склад, праходзіла персанальнае галасаванне па кожнай кандыдатуры, было зразумела, чаму прымалася рашэнне на карысць таго ці іншага кандыдата. Старшыня ЦВК таксама адзначыла, што ў Мінскай вобласці выбары праходзяць з пэўнымі асаблівасцямі, па прычыне адсутнасці абласнога цэнтра. Напрыклад, тут складваецца адзіная ў Беларусі сітуацыя, калі кандыдаты ў дэпутаты, пражываючы і працуючы зусім побач, могуць вылучацца як у Мінскі гарадскі, так і ў Мінскі абласны Саветы дэпутатаў.
Сёння на базе Мінаблвыканкама прайшоў семінар-нарада па агульных пытаннях арганізацыі і правядзення выбараў дэпутатаў мясцовых Саветаў 28-га склікання. Серыя такіх рэспубліканскіх семінараў прысвечана абмеркаванню пытанняў работы тэрытарыяльных камісій, вылучэння кандыдатаў у дэпутаты, рэгістрацыі ініцыятыўных груп. У прыватнасці, сёння абмяркоўваліся памылкі, якія ўжо фіксуюцца або могуць быць дапушчаны выбаркамамі ў працэсе работы. Ішла размова і аб скаргах, што паступілі ў ЦВК, якія датычацца нясвоечасовага пачатку работы камісій, неабгрунтаваных адмоў у прыёме зваротаў.
У рабоце семінара прынялі ўдзел старшыні акруговых выбарчых камісій, старшыні раённых і Жодзінскага гарадскога выбаркама, намеснікі старшынь гар- і райвыканкамаў, якія курыруюць пытанні ідэалагічнай работы і сацыяльнай сферы.
Вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў 28-га склікання пачалося з 10 снежня і прадоўжыцца па 8 студзеня ўключна.
Мясцовыя выбары назначаны на 18 лютага 2018 года. Паміж дэпутатамі будзе размеркавана ўвогуле крыху больш за 18 тыс. мандатаў. Перыяд перадвыбарнай агітацыі прадоўжыцца аж да 18 лютага.

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации