Будаўнікі – не толькі людзі, якія працуюць на перадавой гэтай прафесіі – муляры, тынкоўшчыкі і страхары. Надзейным тылам упраўлення спецыяльных работ у Дзятлаве ААТ “Будкомплекс” з’яўляюцца бетонны вузел і цэх нестандартных вырабаў.
Надышоў час пазнаёміцца з іх работнікамі.
Сяргей Жамойдзік мае эксклюзіўную прафесію: ён хіба што адзіны ў раёне на сёння машыніст механізаванага агрэгаціраванага комплексу па вытворчасці бетонарастворных сумесяў (або МАК “Бетон”). У будаўніцтва ён прыйшоў з сельскай гаспадаркі: 22 гады працаваў механізатарам у сённяшнім КСУП “Хвінявічы”. Прафесіі вучыўся адразу на практыцы, цяпер мае 7 разрад. За 10 гадоў працы ён стаў сапраўдным будаўніком.
– Вось тут рыхтуем бетонную сумесь не толькі для будоўлі, а і для патрэбаў іншых арганізацый Дзятлаўшчыны, нават з суседніх раёнаў прыязджаюць, – паказвае на высокую канструкцыю МАК “Бетон” машыніст. – Пастаяннай нормы аб’ёму няма, усё залежыць ад запытаў. Напрыклад, калі будавалі фермы, ішла сур’ёзная нагрузка, выраблялі па 80 кубаметраў сумесі ў дзень. Сяргей Іванавіч прызнаецца: ні за што не прамяняе работу будаўніка на іншую. З пераходам у новую сферу з’явілася больш часу на сям’ю, выхаванне сына, якому дапамагае з урокамі або знаходзіць сумесныя цікавыя заняткі. А па выхадных уся сям’я любіць выязджаць на прыроду або ў вёску на агарод.
Рэзчык па метале Уладзімір Губко і зваршчык Дзмітрый Удот – амаль увесь нешматлікі калектыў цэха нестандартных вырабаў Дзятлаўскага ўпраўлення “Будкомплекса”, аднак разам яны выконваюць унушальны аб’ём работы: агароджы з брамкамі, альтанкі, мангалы, лавачкі, шафы, урны і іншая прадукцыя з металу зроблена іх умелымі рукамі. Уладзімір Губко 44 гады прысвяціў будаўнічай галіне і пакуль не збіраецца развітвацца са справай жыцця, яго малодшы калега Дзмітрый Удот таксама аксакал – ужо чвэрць стагоддзя працуе тут. Прафесіі ён вучыўся ў Казлоўшчынскім СПТВ-119, адточваў майстэрства на практыцы. За ўвесь гэты час – адзін запіс у працоўнай кніжцы.
Яны віншуюць калег па працы з надыходзячым Днём будаўніка і жадаюць усім веры ва ўласныя сілы, удачы, міру, дабрабыту і задавальнення ад справы, якой займаюцца.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…
Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…
Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…
На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…
В новом учебном году никаких изменений, касающихся одежды делового стиля школьников, не будет. Об этом…
28 июля в 17-10 дежурный персонал Вороновской районной больницы сообщил спасателям о том, что в…