Адной з самых яркіх падзей жніўня стаў “Марафон нявест”, які адбыўся ў межах серыі культурна-забаўляльных моладзевых мерапрыемстваў “Тваё лета”.
Удзел у конкурсе прынялі 14 абаяльных дзяўчат, якія прадставілі свае працоўныя калектывы.
Вядучыя Ала Чарняўская, Анастасія Голуб павіталі гасцей і прадставілі канкурсантак. Імі сталі прадстаўніцы сярэдняй школы № 1 і гімназіі № 1 горада Дзятлава, раённага цэнтра культуры і народнай творчасці, цэнтральнай раённай бальніцы, лясгаса, Дзятлаўскага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства, Дзятлаўскага РУП ЖКГ, ААТ “Дзятлаўская сельгастэхніка”, цэнтра сацыяльнай абароны насельніцтва, цэнтра па абслугоўванні бюджэтных і іншых арганізацый.
У час першага конкурсу – дэфіле ў вясельных сукенках – удзельніцы “Марафона нявест” уражвалі адмысловым стылем і грацыяй.
Аднак ужо ў наступным выпрабаванні ім давялося змяніць шпількі на спартыўны абутак, “падабраць” спадніцы, каб стаць самымі спрытнымі і хуткімі на бегавой дарожцы.
Завяршыла конкурсную праграму кіданне вясельных букетаў – паўтарэнне добрай старадаўняй вясельнай традыцыі, якая прынясла нямала станоўчых эмоцый самім нявестам і гледачам конкурсу.
Спецыяльна для конкурсу свае лепшыя музычныя кампазіцыі падрыхтавалі парфесійныя і самадзейныя артысты Дзятлаўшчыны – Ганна Харлінская, Ала Чарняўская, Аляксандра Міклаш, Алёна Гузавец, Часлаў Свіб.
На працягу вечара здольнасці і таленты канкурсантак ацэньвала журы пад старшынствам першага сакратара РК ГА “БРСМ” Кацярыны Хілімончык. Па выніках іспытаў журы вызначыла пераможцаў “Марафона нявест”. Першае месца заняла Вераніка Верамейка з Дзятлаўскай ЦРБ, другое – Таццяна Васько з Дзятлаўскага лясгаса, трэцяе – Алена Касцюк з цэнтра культуры. Прызам глядацкіх сімпатый была адзначана самая хуткая ўдзельніца конкурсу – Кацярына Горбач (СШ № 1 горада Дзятлава), узнагародай за самы арыгінальны вобраз – Ілона Галаўнёва (Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва), якая прадставіла вясельны рэтра-ўбор.
Пераможцы і прызёры конкурсу атрымаюць узнагароду – грашовыя сертыфікары праз тыдзень на сцэне моладзевага капусніка “Тваё лета”.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Павел Ошурик, член Постоянной комиссии Совета Республики по экономике, бюджету и финансам, начальник главного финансового…
Заместитель Главы Администрации Президента Республики Беларусь Дмитрий Матусевич представил региональной вертикали Гродненского облисполкома нового помощника…
Нядаўна сваё 80-годдзе адзначыла Зінаіда Перасыпкіна з вёскі Засецце. Яе наведаў творчы калектыў сектара нестацыянарнага…
В хозяйствах Гродненщины убрали свеклу на 99,6% подлежащих уборке площадей и кукурузу на зерно на…
Президент Беларуси, Председатель Всебелорусского народного собрания Александр Лукашенко на заседании Президиума ВНС озвучил планируемую повестку…
Президент Беларуси, Председатель ВНС Александр Лукашенко 24 ноября проведет заседание Президиума Всебелорусского народного собрания, сообщает…