На карце Дзятлаўшчыны даўно ўжо няма населенага пункта пад назвай Кулікоўшчына.
Але людзі, чыё дзяцінства і маладыя гады прайшлі сярод прывабных краявідаў вясковага жыцця, дакладна назавуць тое месца, дзе некалі размяшчалася схаваная ад дарогі ў самай глыбіні лесу невялікая вёсачка на 18 дамоў і амаль у кожным – вялікая сям’я.
Калісьці гэтая вёска была шматлюдная, напэўна, перспектыўная і, вядома, працавітая. Але сёння, на жаль, гэты населены пункт – месца, дзе засталіся жыць толькі ўспаміны былых яе жыхароў. Пра тое, што ў вёсцы Кулікоўшчына некалі кіпела жыццё, звінела з рання і да змяркання песня, землякам і вандроўнікам, якія выпадкова туды трапілі, нагадвае толькі вялікі разгалісты дуб. Месцам для сустрэчы былых аднавяскоўцаў, жыццё якіх раскідала па розных кутках беларускай зямлі, стала лугавіна каля гэтага магутнага дрэва.
Традыцыя раз у год сустракацца з аднавяскоўцамі ўжо 13 гадоў запар падтрымліваецца былымі землякамі. Вось і сёлета на сустрэчу сабраліся каля 15 чалавек, сярод якіх былыя жыхары, іх дзеці і ўнукі. Традыцыйнае мерапрыемства з успамінамі старажылаў, дарагімі і блізкімі сэрцу песнямі, багатым застоллем надоўга запомніцца землякам. Узгадалі былыя аднавяскоўцы і ўсё тое, што яднае іх памяць: школьныя гады, дзіцячыя забавы, юнацкія спатканні, сумесную працу на калгасных палетках. У час сяброўскай сустрэчы сышліся на тым, што вёска – гэта вялікае сэрца малой радзімы, тая аснова, з якой пачынаўся іх першы крок у вялікае жыццё, першае слова, першая ўсмешка, першыя спадзяванні на будучыню, і падмурак гэты – такі родны і блізкі – заўсёды застанецца ў памяці тых вясковых жыхароў, хто спасцігаў радасць і выпрабаванні жыццёвага шляху ў лепшым для сябе кутку беларускай зямлі.
Пакуль жывуць людзі, хоць і ва ўспамінах, будзе жыць іх малая радзіма.
Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ
У сучасным свеце, дзе экраны прыцягваюць погляд з ранняга дзяцінства, усё цяжэй знайсці тое, што…
27 августа в читальном зале районной библиотеки состоялась диалоговая встреча с молодыми специалистами, прибывшими в…
Сапраўднае шоу музыкі і песні падарылі дзятлаўчанам артысты з горада Мінска. Апладысментамі сустракалі нашы землякі…
Багатая дзятлаўская зямля талентамі, славіцца яна і сваімі спевакамі і музыкамі. Таму эстафету святочнай праграмы…
Звонкія песні, важкія каласы ў прыгожых снапках, яркія выступленні Дзяржаўнага акадэмічнага ансамбля танца Беларусі і…
Хлеб сабраны – час святкаваць, а рабіць гэта беларусы ўмеюць ярка. https://www.youtube.com/embed/bIX3dcUW-rk Па традыцыі ўрачыстаму…
View Comments
Молодцы какие
Сапраўдныя патрыёты сваёй малой радзімы