Праблема “падлеткавых” правапарушэнняў у сучасным грамадстве – адна з найбольш складаных і супярэчлівых.

На жаль, не кожны малады грамадзянін усведамляе, што яго дзеянні могуць прывесці да складаных наступстваў, у тым ліку для блізкіх людзей. Аб прафілактычнай рабоце з моладдзю расказаў пракурор Дзятлаўскага раёна Віталій Юрго:

– Суб’ектамі прафілактыкі раёна прымаюцца меры па выпраўленні выяўленых парушэнняў заканадаўства непаўналетнімі, накіраваныя на папярэджанне ўжывання алкаголю, наркатычных рэчываў сярод непаўналетніх, прафілактыку сямейнага недабрабыту. Зараз у дачыненні да шасці падлеткаў вядзецца прафілактычная работа. Як правіла, супрацьпраўныя дзеянні маюць групавы характар і звязаны з адсутнасцю неабходнага бацькоўскага кантролю.

Актуальнымі для раёна з’яўляюцца праблемы п’янства сярод непаўналетніх і здзяйснення ў сувязі з гэтым правапарушэнняў. Адметна, што істотную колькасць іх учыняюць асобы малодшыя за 16 гадоў.

Аддзелам адукацыі райвыканкама, адказнымі службамі пастаянна вядзецца прафілактычная і тлумачальная работа з падлеткамі, якая выражаецца не толькі ў класічных формах, а і праектах, што могуць зацікавіць дзяцей і спрыяюць іх выхаванню. У ліку такіх – абласны футбольны турнір “Разам да перамогі”. У час гульні дзеці могуць праявіць настойлівасць, упартасць, веру ў сябе, таварышаў і справядлівую перамогу.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Нам даверана памяць. “Без тэрміну даўнасці”: гісторыя для дзятлаўчан
Прямая линия

Прямая линия

15 января, 2025
ГрадусПлюс. Гэта немагчыма есці

Похожие публикации