Вітаем вас, равеснікі Гродзеншчыны!

Дзятлаўскі раён актыўна ўключыўся ў акцыю “Нам яшчэ 75”.

У час яе сёлетнія юбіляры, якія нарадзіліся ў год вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і ўтварэння Гродзенскай вобласці, атрымліваюць віншаванні і падарункі.
У раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці з юбілейнай нагоды павіталі равеснікаў Гродзеншчыны – Валянціну Іванаўну Юргілевіч, Сафію Мікалаеўну Ліскову, Міхаіла Канстанцінавіча Губара, Арсенія Іванавіча Грэйню, Ганну Антонаўну Ціхан, Аляксандра Міхайлавіча Пацынку, Кацярыну Сямёнаўну Іванюк, Івана Іванавіча Васілевіча, Мікалая Іосіфавіча Пецюка, Ганну Аляксандраўну Норка, Марыю Эдуардаўну Панкевіч, Мікалая Аляксандравіча Царука, Марыю Канстанцінаўну Калодка, Ганну Іосіфаўну Орсік.

Работнікі Цэнтра культуры і раённай бібліятэкі падрыхтавалі для юбіляраў канцэртную праграму, адрасавалі ім шчырыя словы віншавання. Распачаў сустрэчу старшыня раённага савета ветэранаў Міхаіл Губар, які адрасаваў прысутным пажаданні добрага настрою і даўгалецця. Ад моладзі Дзятлаўшчыны прысутных павіншавала Першы сакратар райкама ГА БРСМ Кацярына Хілімончык. На памяць аб мерапрыемстве юбілярам уручылі памятныя падарункі.

Юбілейная сустрэча – нагода пагутарыць, выслухаць адзін аднаго. У кожнага з гасцей свята – свая цікавая жыццёвая гісторыя. Гэта дзесяцігоддзі сумленнай працы дзеля Айчыны, важкія працоўныя ўзнагароды, свая сям’я, дзеці, унукі, праўнукі. Да прыкладу, ажно трое 75-гадовых юбіляраў восенню адзначаць залатое вяселле. Госці свята расказалі пра свае захапленні, заспявалі ўпадабаныя песні, прачыталі вершы, пасмяяліся ад душы за кубачкам чаю.

На памяць аб сустрэчы кожны з прысутных атрымаў юбілейны медаль “75 — юбілей”.  Музычны падарунак імяніннікам падрыхтавалі работнікі Цэнтра культуры – Марына Шаўчук, Ала Чарняўская, Аляксандр Раеўскі, Анастасія Максіменка.
Напрыканцы сустрэчы  яе ўдзельнікі змаглі пазнаёміцца з кніжнай выставай, прысвечанай 75-годдзю ўтварэння Гродзенскай вобласці і зрабіць сумеснае фота на памяць.

Наталля АВЯРЧУК

administrator

Recent Posts

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!! (будзе дапоўнена)

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

31 минута ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

18 часов ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

18 часов ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

21 час ago

Юрий Караев представил активу Слонимского района нового руководителя

На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…

21 час ago

В новом учебном году изменений в деловом стиле одежды школьников не будет — Минобразования

В новом учебном году никаких изменений, касающихся одежды делового стиля школьников, не будет. Об этом…

21 час ago