Уборачная кампанія на Дзятлаўшчыне блізіцца да завяршэння, у раёне павялічваецца колькасць камбайнераў і вадзіцеляў-тысячнікаў. Шэрагі лідараў папоўнілі работнікі КСУП “Жукоўшчына”.

Яны прымалі віншаванні ад першага намесніка старшыні райвыканкама Віталія Шулейкі, старшыні раённай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзіміра Казака, кіраўніка прадпрыемства Мікалая Шыха, былі адзначаны граматамі прафсаюзнага спаборніцтва, грашовымі прэміямі і падарункамі.

Перасягнулі тысячу тон намалоту два экіпажы і два вадзіцелі.

– Дзякуй вам за стараннасць, адказныя адносіны да справы і любоў да роднай зямлі, – звярнуўся да аграрыяў Віталій Тадэвушавіч. – Няхай кожная новая тона намалочанага збожжа адчуваецца не толькі ў раённым караваі, але і ў вашых заробках. Здароўя вам, дабрабыту ў доме і мірнага неба над роднай Беларуссю.

Адметна тое, што абодва экіпажы-лідары былі ўтвораны спецыяльна на час уборачнай кампаніі.

Вопытны механізатар Вячаслаў Малчановіч працуе камбайнерам больш за дваццаць сезонаў, у яго маладога памочніка – інжынера па ахове працы КСУП “Жукоўшчына”  Тадэвуша Шпакоўскага гэта толькі трэцяя ўборка. Разам сёлета яны ўжо ўбіралі жыта, трыцікале, пшаніцу, авёс, даўно намалацілі тысячу тон і разам з калегамі ўпэўнена наблізіліся да завяршэння жніва з выдатным настроем. Вячаслаў Віктаравіч перадае маладому калегу свой вопыт і верыць у тое, што Тадэвуш Іванавіч у хуткім часе сам сядзе за руль камбайна.

Яшчэ адзін цікавы дуэт – браты-двайняты Алег і Уладзімір Памбухчаны.

Алег Алегавіч больш за дзесяць гадоў працуе механізатарам у гаспадарцы, Уладзімір Алегавіч – ратаўніком-пажарным у пажарнай аварыйна-выратавальнай часці № 1 горада Дзятлава. Абодва яны ўжо ўдзельнічалі ў жніве ў якасці памочнікаў, сёлета – іх першы сумесны сезон.

– З родным чалавекам працаваць добра, бо з паўслова разумеем адзін аднаго – кажа Алег Памбухчан. – У нашай камандзе за штурвалам камбайна “Палессе GS-12” брат, я памочнік. А калі ён на змене ў пажарнай часці, спраўляюся адзін, бо чакаць няма калі.

Па словах братоў, іх першае сумеснае жніво, нягледзячы на сюрпрызы надвор’я, прайшло на “ўра”, прынесла новы вопыт, дастойны ўраджай і, адпаведна, добрыя заробкі.

Вадзіцель-тысячнік Ілья Барысевіч працуе ў КСУП “Жукоўшчына” тры гады, на сёлетнім жніве – у ліку перадавікоў.

– Ва ўсіх, хто на жніве, асаблівая місія: мы ўбіраем і перавозім не проста зерне, а будучы беларускі хлеб, – адзначае ён. – Стараюся, бо ёсць дзеля каго працаваць: дома чакаюць любімая жонка і дзеці. Заўсёды адчуваю моцную падтрымку ад іх.  

Ілья Сяргеевіч – малады бацька траіх дзяцей. Разам з сям’ёй ён прыехаў на Дзятлаўшчыну, атрымаў ад прадпрыемства ўладкаванае жыллё, падтрымку і работу ў дружным калектыве.

У гэты ж дзень старшыня Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых установаў Іван Язэпчык павіншаваў з высокім вынікам на жніве адзін з самых вопытных камбайнавых экіпажаў раёна, які працуе ў КСУП “Хвінявічы”. Гэта камбайнер Анатоль Марук і памочнік Мікалай Жынко. Механізатары паспяхова завяршылі ўборачную кампанію і прыступілі да сяўбы азімага рапсу.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#сельское хозяйство #АПК  #нашелучшее #нашалепшае

administrator

Recent Posts

Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

9 ліпеня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй…

51 минута ago

“Дзень свабоды і памяці”

Пад такой назвай у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы 9 ліпеня прайшоў дыялог пакаленняў, прысвечаны дню вызвалення…

1 час ago

Якое значэнне для дзятлаўчан мае дата 9 ліпеня?

Аляксандр Бургун, ваенны камісар Дзятлаўскага раёна: – У Дзень Перамогі мы ўзгадваем продкаў, якія адстаялі…

3 часа ago

Незабыўныя старонкі ваенных гадоў. Горад Дзятлава сустрэў Дзень вызвалення

9 ліпеня каля помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову ў гарадскім парку…

3 часа ago

О правилах поведения в цифровом пространстве

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

4 часа ago

Прамая тэлефонная лінія

14 ліпеня з 14 да 16 гадзін адбудзецца прамая тэлефонная лінія з начальнікам АУС Дзятлаўскага…

4 часа ago