Віншаванні з прафесійным святам прымалі ратаўнікі Дзятлаўшчыны

Цяжкая, небяспечная, але і высакародная работа ў супрацоўнікаў Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

19 студзеня асабовы састаў і ветэранаў Дзятлаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях павіншаваў старшыня раённага выканаўчага камітэта Андрэй Садоўскі:

– На органах раённай улады і асабліва на вас, паважаныя ратаўнікі, ляжыць вельмі адказная функцыя – прафілактыкі надзвычайных здарэнняў і выратавання на іх людзей. Гэта не толькі экстранныя выезды на выклікі, але і інфармацыйная работа, прафілактычныя рэйды, выезды ў саставе аглядавых камісій. Жадаю, каб прафілактыка была выніковай, пабольш спакойных працоўных будняў, “сухіх рукавоў”, міру, дабра і поспехаў.

Андрэй Садоўскі ўручыў Падзячныя лісты старшыні райвыканкама Дзмітрыю Лянцэвічу і Дзянісу Скрундзю.

Віншуючы асабовы састаў, начальнік РАНС Сяргей Казушчык расказаў, што на ўрачыстай калегіі Гродзенскага аблвыканкама Міністр па надзвычайных сітуацыях РБ станоўча ацаніў работу Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС, па выніках аператыўна-службовай дзейнасці яно заняло ІІ месца ў рэспубліцы, дастойна выкананы задачы кіраўніка дзяржавы, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Падзяка адрасавана ўсяму асабоваму саставу за работу і ўклад кожнага ў папярэджанне надзвычайных сітуацый, за тое, што не за страх, а за сумленне служыце сваёй Айчыне.

Падведзены і вынікі ў вобласці: сярод гарадскіх і раённых аддзелаў Прынёмання Дзятлаўскі РАНС заняў ІІІ месца і атрымаў на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы грашовы сертыфікат.

Летась урачыста было адкрыта пажарнае дэпо, сёлета ідзе будаўніцтва такога ж у Іўі. Служба развіваецца, на яе ўзбраенне паступае новая тэхніка і цяжкага тыпу, і манеўровая, але многае залежыць ад прафесіяналізму кожнага работніка. Сяргей Сяргеевіч пажадаў калектыву моцнага здароўя, надзейнага тылу, каб з радасцю ішлі на службу і вярталіся дамоў.

Падзякай начальніка Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС адзначаны Алег Конан. Юбілейнымі медалямі “20 гадоў органам і падраздзяленням па надзвычайных сітуацыях” узнагароджаны Уладзімір Бялятка, Сяргей Новік, Дзмітрый Ляўкевіч, Дзяніс Болтач, Уладзімір Зарэцкі, Андрэй Антончык.

Званне “прапаршчык унутранай службы” і пагоны атрымаў старшына ўнутранай службы Юрый Гізоўскі.

Узнагароджаны і ветэраны РАНС: юбілейным медалём “20 гадоў органам і падраздзяленням па надзвычайных сітуацыях” – Сяргей Саламевіч, нагрудным знакам “165 гадоў пажарнай службы” – Ігар Хілімончык.

Сяргей Казушчык падзякаваў ветэранам за настаўніцтва і нераўнадушныя адносіны да жыцця аддзела, пажадаў здароўя, бадзёрасці духу.

Падзякі ад РГА “Добраахвотнае пажарнае таварыства” ўручыў старшыня раённай арганізацыйнай структуры гэтага аб’яднання Міхаіл Буйко. Імі адзначаны Сяргей Новік і Сяргей Цвірко.

Супрацоўнікаў аддзела і ветэранаў службы таксама павіншаваў старшыня Дзятлаўскага раённага аддзялення Беларускай грамадскай арганізацыі ветэранаў органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях “Ратаўнік” Сяргей Малышчык, пажадаў заўсёды быць у “адной звязцы” і вяртацца са службы здаровымі і жыццярадаснымі ў свае сем’і.

Ветэранскай арганізацыі “Ратаўнік” летась споўнілася 20 гадоў, з гэтай нагоды выйшаў і юбілейны нумар часопіса – асобнікі былі падораны кожнаму з ветэранаў аддзела.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

«Зецельскі фэст» ў Дзятлаве.  Шэсце па цэнтральнай вуліцы

Урачыста, прыгожа, з цудоўным настроем  пачалося свята сямейнага адпачынку "Зецельскі фэст" ў Дзятлаве. Пад гукі…

40 минут ago

На Зецельскім фэсце гуляе народ…

На Зецельскім фэсце гуляе народ,На плошчы вясёлы вядзе карагод,Танцуе, спявае і славіць сям’ю,А хтосьці газеце…

6 часов ago

Рыхтавацца да зімы – загадзя і грунтоўна

Пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага з удзелам старшыні раённага Савета дэпутатаў Аляксандра Бараноўскага прайшло…

21 час ago

Последствия выплаты заработной платы «в конверте» для нанимателей

Под зарплатой «в конверте» принято понимать незаконную форму  оплаты труда, при которой часть или весь…

21 час ago

Навучыліся аказваць неадкладную дапамогу

Другі раз запар у Беларусі прайшоў рэспубліканскі міжведамасны адукацыйны праект “Запусці сэрца”, арганізатарамі якога выступаюць…

22 часа ago

Добрахвотнікаў стала больш

У рамках месячніка Таварыства Чырвонага Крыжа ў Дзятлаве адбылося ўрачыстае ўручэнне пасведчанняў новым валанцёрам аб’яднання.…

22 часа ago