Кіраўніцтва раёна павіншавала калектыў Дзятлаўскага ўчастка Слонімскага занальнага вузла электрасувязі Гродзенскага філіяла РУП “Белтэлекам” з прафесійным святам і адзначыла яго работнікаў.


З найлепшымі пажаданнямі да работнікаў сувязі Дзятлаўшчыны звярнуўся першы намеснік старшыні райвыканкама – начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Віталій Шулейка:

– Сёння цяжка ўявіць наша жыццё без сучасных сродкаў камунікацыі. У стагоддзе высокіх тэхналогій і даступнасці інфармацыі яны адкрываюць шырокія магчымасці для эфектыўнага кіравання, стасункаў, інтэлектуальнага і духоўнага развіцця чалавека, робяць наша жыццё камфортным, мабільным, інфармацыйна насычаным. Прафесіяналізм, энергія, вопыт і добрасумленнасць работнікаў арганізацый сувязі раёна садзейнічаюць развіццю галіны і ўкараненню перадавых тэхналогій. У дзень вашага прафесійнага свята жадаю вам моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, працвітання і новых прафесійных дасягненняў.

З нагоды свята Віталій Тадэвушавіч уручыў раённыя ўзнагароды. Падзячнымі лістамі раёнага Савета дэпутатаў былі ўзнагароджаны начальнік участка Уладзімір Фесяк і кабельшчык-спайшчык Баляслаў Казакевіч.


Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае #Дятловщина