Дарагія суайчыннікі!

Сардэчна віншую вас з Днём Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь.

Гэтыя сімвалы аб’ядноўваюць грамадзян нашай суверэннай краіны, натхняюць іх на вялікія здзяйсненні, беззапаветнае служэнне Айчыне.

Кожны з нас павінен разумець: вернасць Радзіме пачынаецца з павагі да нацыянальнай сімволікі і гераічнай гісторыі.

Беларусь адбылася як незалежная дзяржава, якая адстойвае ідэі міру і сацыяльнай справядлівасці. Яна паспяхова развіваецца, расце яе міжнародны аўтарытэт. У гэтым велізарная заслуга нашага працавітага і мужнага народа, які ўпэўнена стварае сваю будучыню.

Ад усёй душы жадаю вам святочнага настрою, дабрабыту, поспехаў у працы дзеля працвітання роднай зямлі.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации