Віктар Піўко правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

23 жніўня ў Дзятлаве прыём грамадзян і прамую тэлефонную лінію правёў начальнік упраўлення кантролю за работай аграпрамысловага і прыродаахоўнага комплексаў Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці Віктар Піўко.

За дзве гадзіны да Віктара Аляксандравіча паступілі чатыры тэлефонныя звароты. Жыхара аграгарадка Раготна непакоіла праблема пераразліку камунальных плацяжоў за ваду, жыхарка Вензаўца прасіла пасадзейнічаць уключэнню населенага пункта ў маршрут “бібліобуса”. Званок з Падвялікага тычыўся добраўпарадкавання вёскі і мясцовых могілак, а заяўнік з Баранавічаў шукаў паразуменне і канкрэтыку з ААТ “Дварэц-Агра” ва ўборцы ўраджаю на прысядзібным участку на малой радзіме ў вёсцы Сямёнавічы.

Па некаторых пытаннях былі дадзены адказы ў час прыёму, па іншых – даручэнні адрасаваны адказным службам.

Віктар Піўко расказаў, з якімі ўвогуле пытаннямі найчасцей грамадзяне звяртаюцца на прыём:

– Пераважная колькасць зваротаў на прыёмы і прамыя лініі закранае пытанні жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Спільванне дрэваў, аплата за камунальныя паслугі, добраўпарадкаванне – усё гэта было агучана і сёння. Прыёмы грамадзян – дзейсная форма работы, яны з’яўляюцца індыкатарам сітуацыі на месцы і таго, наколькі прадстаўнікі ўлады адкрытыя да жыхароў раёна. Гледзячы па сённяшнім прыёме, магу сказаць, што сур’ёзных праблем узнята не было, усе яны будуць вырашаны. Ніводнае пытанне не было праігнаравана, аднак некаторыя патрабуюць больш часу для рэалізацыі, што звязана з занятасцю і магчымасцямі  службаў раёна. Такая сітуацыя, напрыклад, з выдаленнем дрэваў на могілках, якіх на тэрыторыі раёна 110 аб’ектаў. Кожнае пытанне застаецца на нашым кантролі.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

“Зецельскі фэст”. Узнагароджанне сем’яў-пераможцаў

Работа інтэрактыўных пляцовак дзясятага фестывалю сямейнага адпачынку “Зецельскі фэст” завяршылася цырымоніяй узнагароджання. Па рашэнні кіраўніцтва…

43 минуты ago

Госці фэсту пабылі на пешай аглядавай экскурсіі па Дзятлаве

Пасля ўрачыстага адкрыцця фестывалю сямейнага адпачынку “Зецельскі фэст” старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі запрасіў гасцей раёна…

2 часа ago

Аматары паходаў і кулінарныя майстры запрашаюць!

Шматлюдна, весела, актыўна на пляцоўцы “Турыстычная”. Як заўсёды, там сабраліся любіцелі паходаў, начовак у палатцы,…

2 часа ago

На старт! Увага! Марш!

Дзясяты адкрыты фестываль сямейнага адпачынку “Зецельскі фэст” запрасіў сёння на спартыўную пляцоўку тых, хто сябруе…

4 часа ago

Пошукі скарбаў, бітва талентаў і тэрапія весялосцю

На “Зецельскім фэсце” працавалі адразу некалькі інтэрактыўных пляцовак на любы густ. Сапраўднай сенсацыяй фестывалю стаў…

4 часа ago

“Зецельскі фэст” – тэрыторыя шчасця

30 мая ў рамках дзясятага фестывалю сямейнага адпачынку “Зецельскі фэст” горад Дзятлава ператварыўся ў сапраўдную…

5 часов ago