Віктар Галанаў: “Інфармацыя з месцаў карысная для прыняцця стратэгічных кіраўнічых рашэнняў”

26 студзеня Дзятлаўшчыну з рабочым візітам наведаў намеснік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Віктар Анатольевіч Галанаў.

Для жыхароў і арганізацый раёна было анансавана, што яны могуць звяртацца да намесніка міністра на асабісты прыём грамадзян і юрыдычных асобаў па пытаннях кампетэнцыі ведамства. За час прыёму зваротаў не паступіла.

Віктар Анатольевіч расказаў, чаму Дзятлаўскі раён з’явіўся ў яго рабочым графіку і падзяліўся ўражаннямі ад паездкі.

– Ёсць такая форма работы паміж міністэрствамі, ведамствамі і выканаўчай уладай, адпаведна якой райвыканкамы прадастаўляюць Савету Міністраў графікі правядзення і тэмы сваіх пасяджэнняў. Паколькі разгледжанае на сённяшнім пасяджэнні Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта пытанне адносілася ў тым ліку да профілю міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, выпала магчымасць прыехаць і азнаёміцца, як працуе раён, выканаўчая ўлада, суб’екты гаспадарання. Такая інфармацыя з месцаў карысная для прыняцця стратэгічных кіраўнічых рашэнняў. Мы вельмі цесна ўзаемадзейнічаем з іншымі міністэрствамі і ведамствамі, Міністэрствам жыллёва-камунальнай гаспадаркі, Міністэрствам будаўніцтва і архітэктуры, адпаведна выпрацоўваем агульную адзіную пазіцыю, якая на ўзроўні заканадаўства задаволіць усіх.

На Дзятлаўшчыне я раней не бываў, таму было цікава даведацца, як працуе вытворчасць, якімі надзённымі праблемамі жывуць у раёне людзі, паўдзельнічаць у вырашэнні іх пытанняў, калі такія ёсць.

Для сябе адзначыў, што Дзятлаўшчына – прамысловы раён, з развітай інфраструктурай, што пытанні, узнятыя ў зваротах грамадзян, знаходзяцца на кантролі як у старшыні райвыканкама, так і ў службаў і ведамстваў раёна. Мясцовыя спецыялісты – людзі добрыя, спагадлівыя, прафесіяналы сваёй справы, таму ўражанне склалася станоўчае. Невысокая колькасць зваротаў сведчыць аб тым, што пытанні сапраўды вырашаюцца аператыўна, толькі самая невялікая колькасць іх выходзіць на высокі ўзровень разгляду. Робіцца прамая выснова, што мясцовыя органы ўлады і службы правільна расцэньваюць сітуацыю і прымаюць усе неабходныя меры, каб ухіліць недахопы.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Аляксандр Кугейка: “Каб бульба радавала, мы добра паклапаціліся”

На Дзятлаўшчыне поўным ходам ідзе ўборка “другога хлеба”. Традыцыйна яго вырошчваюць тры гаспадаркі раёна – …

2 часа ago

Дзелавы панядзелак. Чым зацікавіць моладзь?

Аб замацаванні моладзі на першым працоўным месцы, уборцы кукурузы, прафілактыцы пажараў, рэалізацыі новых будаўнічых праектаў…

2 часа ago

“Бяспека – гэта важна!”

Захапляльная квэст-гульня пад такой назвай прайшла ў рамках Адзінага дня бяспекі ў прытулку сацыяльна-педагагічнага цэнтра…

2 часа ago

Сахарную свеклу в Беларуси убрали с трети площадей

Сахарную свеклу в Беларуси убрали с трети площадей, сообщили БЕЛТА в пресс-службе Министерства сельского хозяйства…

4 часа ago

Руководство министерств, Администрации Президента и местная вертикаль. Подробности кадрового дня у Александра Лукашенко

Президент Беларуси Александр Лукашенко 28 сентября рассмотрел кадровые вопросы, передает корреспондент БЕЛТА. Глава государства назначил:…

4 часа ago

Кіберзлачынствы – сувязь праз пакаленні

У Новаяльнянскай гарпасялковай бібліятэцы ў рамках праекта “Правы побач: інтэрактыўны ПЦПІ для ўсіх” і абласной…

5 часов ago