Віфлеемскі агонь прыбыў на Дзятлаўшчыну

Сімвал міру, любові і рэлігійнага адзінства ў касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве прывезлі з абласнога цэнтра ўдзельніцы скаўцкай эстафеты.

Першым у Беларусі лампаду, дастаўленую з месца нараджэння Хрыста, прыняў горад Гродна і каталіцкі сабор святога Францішка Ксаверыя. Моладзевыя дружыны добраахвотнікаў правязуць святочную рэліквію па ўсёй Беларусі. З кожным годам акцыя становіцца ўсё больш папулярнай і шматлюднай, пашыраецца яе геаграфія. Тысячы вернікаў, скаўты, моладзь і людзі ва ўзросце перадаюць адзін аднаму часцінку Віфлеемскага агню з пажаданнем дабра і міру напярэдадні Божага Нараджэння.

Афіцыйна Віфлеемскі агонь упершыню быў прывезены ў Беларусь у 1998 годзе. З 2008 года яго дастаўляюць у парафіі каталіцкія скаўты. Пасланне міру, якое нясе святло Віфлеема, актуальнае як ніколі, таму што ў многіх кропках свету цяпер неспакойна.

Сёлета скаўты з Віфлеемскім агнём у руках наведаюць 150 каталіцкіх парафій нашай краіны. Гэту шаноўную службу нясуць хлопчыкі і дзяўчынкі з Віцебска, Гродна, Жодзіна, Івянца, Мінска і Полацка, на Дзятлаўшчыну прыбылі скаўткі з абласнога цэнтра, яны прынялі ўдзел у набажэнстве.

– Святло Віфлеемскага агню – сімвалічнае, яно ў сэрцы кожнага з нас. Галоўнае – пакідаць гэты агонь толькі сабе, а дзяліцца з навакольнымі святлом, радасцю, мірам, супакоем. У гэтым сэнс святла. Сёння мы будзем маліцца за мір і супакой у кожнай сям’і, на Дзятлаўшчыне і ва ўсім свеце, – звярнуўся да прыхаджан ксёндз-пробашч Андрэй Лішко.

Дзецям і моладзі ён даў наказ стаць маленькім агеньчыкам і несці свет навакольным сваімі добрымі ўчынкамі, паслухмянасцю і стараннасцю.

Удзельніцы руху “Каталіцкія скаўты” расказалі пра свой рух і тое, чым займаюцца. Адной з галоўных іх місій з’яўляецца дастаўка Віфлеемскага агню ва ўсе касцёлы Беларусі. У гэты дзень яны са сваёй місіяй наведалі набажэнствы ва Уселюбе, Навагрудку і нарэшце прыбылі да нас.

Запаліць агонь у касцёл у Дзятлаве прыйшлі дзятлаўчане і госці райцэнтра. Полымя сімвалізуе нараджэнне Збавіцеля, а таксама спакой, надзею і адзінства. Напярэдадні свята Божага Нараджэння святло запаленай свечкі набывае вялікі сакральны сэнс – менавіта з ім, што асвятліла грэшнае жыццё чалавека, асацыіруюць вернікі прышэсце на зямлю Хрыста.

Святое полымя ў бліжэйшы час з’явіцца ва ўсіх каталіцкіх храмах раёна. Пасля Новага года, па традыцыі, яго перададуць праваслаўным вернікам.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае

administrator

Recent Posts

22 июня в Дятлово состоится митинг-реквием

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

3 часа ago

С 19 июня за борщевик и золотарник на участке будет грозить штраф до 10 базовых величин

Новые нормы закреплены в Кодексе об административных правонарушениях. В первую очередь речь идёт о борщевике…

6 часов ago

«Ночь провели спокойно». Медики о состоянии пострадавших в Брянской области пациентов

Состояние всех пострадавших в Брянской области пациентов после первой проведенной в учреждениях здравоохранения Минска ночи…

6 часов ago

Первый укос трав проведен в Беларуси на 85% запланированных площадей

В Беларуси скошено трав первым укосом на площади 1200 тыс. га, что составляет 85% от…

6 часов ago

О результатах контроля за работой УКСа по выполнению им функций заказчика

Комитетом государственного контроля Гродненской области при проверке одного из районных управлений капитального строительства, выполняющего функции…

6 часов ago

Александр Лукашенко в ходе рабочей поездки в Узденский район ознакомится с развитием племенного животноводства

Президент Беларуси Александр Лукашенко в ходе рабочей поездки в Узденский район Минской области ознакомится с…

7 часов ago