Прадпрыемства меліярацыйных сістэм славіцца сваімі працоўнымі традыцыямі.
Многія яго работнікі працуюць тут усё жыццё, маюць адзін запіс у працоўнай кніжцы. Сярод самых вопытных у калектыве меліяратараў – Аляксандр Міхайлавіч Лішык, які прысвяціў гэтай справе 43 гады свайго жыцця.
Дзе нарадзіўся, там і спатрэбіўся. Кіруючыся гэтым прынцыпам, мужчына пасля службы ў войску застаўся працаваць у роднай Казлоўшчыне. Усё жыццё аддаў працы ў Дзятлаўскім ПМС, атрымаў там павагу і падтрымку калег, а таксама службовае жыллё, дзе “звіў” сваё сямейнае гняздо.
Аляксандр Міхайлавіч працаваў вадзіцелем на розных відах тэхнікі – ад бензавоза да цяжкога МАЗа, затым – слесарам-рамонтнікам у мехмайстэрні, а як выйшаў на пенсію, прадоўжыў працу ў сталярным цэху прадпремства. Дарэчы прыйшліся ўменні, якія ён атрымаў у час нядоўгай працы на мэблевай фабрыцы на пачатку працоўнай кар’еры.
Спецыяліст рыхтуе дапаможныя матэрыялы для работы меліяратараў на аб’ектах. Акрамя таго, умелымі нястомнымі рукамі Аляксандра Лішыка зроблена мэбля для падсобных памяшканняў, выкананы вулічныя малыя архітэктурныя формы. Не пакідае ён і работу вадзіцеля, праўда, цяпер кіруе пагрузчыкам.
– Без работы чалавек хутка марнее, так што на заслужаны адпачынак пакуль не збіраюся, – бадзёра заўважае мужчына. – У маладым энергічным калектыве цікава і прыемна працаваць.
Наталля АВЯРЧУК
Телеверсию финального этапа VII республиканского конкурса "Семья года", проходившего во Дворце спорта в Минске 10…
Стратегические цели на 2026-2030 годы определены государственной программой "АПК будущего". В их числе - производство…
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Да навядзення парадку на тэрыторыі сваёй установы далучыліся і супрацоўнікі рэдакцыі газеты “Перамога”. Ірына Камарова,…
Пытанне: выйшаў раніцай на вуліцу і знайшоў на сваім прыпаркаваным каля дома аўтамабілі шматлікія пашкоджанні…