На базе Круцілавіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы пачаў сваю работу аздараўленчы летнік “Весяльчак”.
Тут створаны 2 атрады – “Усмешка” і “Адрэналін”, у якія ўвайшлі 25 выхаванцаў.
Адкрыццё лагернай змены адбылося з урачыстага падняцця Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь і сумеснага выканання Дзяржаўнага гімна. У час хвілінкі здароўя выхаванцы даведаліся, як правільна мыць рукі і навошта гэта неабходна рабіць як мага часцей. Усе дзеці наведалі ФАП у аграгарадку Круцілавічы, дзе сустрэліся з медыцынскім работнікам, вымералі свой рост і вагу. Затым усе дружна ўпрыгожвалі гульнявы пакой, размяркоўвалі даручэнні. Пасля спартыўнай гульні “Прывітанне, лета!” выхаванцы малодшага ўзросту гулялі ў рухомыя гульні, а старэйшыя дапамагалі паліваць кветкі. Дзеці ўдзельнічалі ў конкурсе малюнкаў на асфальце “Лета звонкае, будзь са мной!”, у час правядзення якога стваралі тэматычныя малюнкі на асфальце. Разам з супрацоўнікамі Данілавіцкага дома культуры паўдзельнічалі ў конкурснай праграме “Усе колеры вясёлкі”. Скончыўся першы дзень у летніку выніковай лінейкай, дзе ўсе ўдзельнікі мерапрыемстваў атрымалі граматы, а пераможцы – падарункі.
Ала ЛАЗОВІК,
дырэктар аздараўленчага летніка “Весяльчак”
Таццяна ЛАЗОВІК,
старшы выхавальнік
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…
Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…
КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…
Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…
Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…
На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…