Вераніка Адамчык: “У Беларусі шмат робіцца для жанчын”

Сёння ў Мінску прайшоў другі Рэспубліканскі моладзевы жаночы форум “Жаночая энергія для вялікай справы” грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” сумесна з Моладзевым саветам пры Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Удзельнікі форуму – маладыя жанчыны ва ўзросце ад 18 да 31 года. Асноўная яго мэта – раскрыць патэнцыял моладзі, падтрымаць у пытаннях сямейнага дастатку, развіваць лідарскія якасці.

Ад Дзятлаўскага раёна ў склад дэлегацыі ўвайшла бухгалтар ААТ “Граніт-Агра” Вераніка Адамчык.

Работа форуму была арганізавана па трох секцыях, у якіх размова ішла аб рэпрадуктыўным здароўі і стварэнні сям’і, унутранай сіле, гармоніі і кар’еры, як сумясціць мацярынства з актыўнай кар’ерай і сацыяльнай адказнасцю.

А таксама ўдзельніц чакаў адкрыты дыялог са Старшынёй Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу РБ Наталляй Качанавай.

Вераніка Адамчык падзялілася сваімі ўражаннямі:

– Форум запатрабаваны, няхай ён стане добрай традыцыяй. Для мяне быў важны абмен вопытам, абмеркаванне моладзевых ініцыятыў і прэзентацыя праектаў маладых беларусак. Такія пытанні, як роля жанчыны ў бізнесе, грамадстве і дзяржаўным жыцці, умацаванне інстытута сямі, падтрымка мацярынства і дзяцінства, а таксама  жаночага здароўя хвалююць кожную сучасную жанчыну.

Я таксама не лічу кар’еру і сям’ю ўзаемавыключальнымі паняццямі, наадварот, у нас ёсць магчымасць паспяхова аб’ядноўваць гэтыя сферы. Для мяне важная і роля маці. І добра, што нашы маладыя дзяўчаты гавораць аб сям’і і каштоўнасцях.

Цікавы і сам фармат мерапрыемства – гэта тэматычныя секцыі, жывыя дыскусіі з экспертамі, грамадскімі дзеячамі і прадстаўнікамі органаў улады.

Не пакінуў мяне раўнадушнай і дыялог з Наталляй Качанавай, абмеркаванне ініцыятыў у сферы сямейнай і моладзевай палітыкі. Сапраўды, клопат пра сям’ю і жанчыну – гэта аснова нашай дзяржаўнай сацыяльнай палітыкі. У Беларусі робіцца шмат для таго, каб жанчыны жылі шчасліва і маглі рэалізаваць сябе. Згодна з яе словамі, што толькі разам, падставіўшы  плячо адзін аднаму і сумеснымі намаганнямі мы зможам захаваць нашу цудоўную Беларусь такой жа мірнай, спакойнай і ў дастатку.

Таццяна САНЮК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае 

administrator

Recent Posts

Люди – в приоритете

Павел Ошурик, член Постоянной комиссии Совета Республики по экономике, бюджету и финансам, начальник главного финансового…

7 часов ago

Нового помощника Президента — инспектора по Гродненской области представили в Гродненском облисполкоме

Заместитель Главы Администрации Президента Республики Беларусь Дмитрий Матусевич представил региональной вертикали Гродненского облисполкома нового помощника…

8 часов ago

Праект “Жамчужыны зямлі Дзятлаўскай”. Знаходзіць радасць у стасунках з блізкімі

Нядаўна сваё 80-годдзе адзначыла Зінаіда Перасыпкіна з вёскі Засецце. Яе наведаў творчы калектыў сектара нестацыянарнага…

9 часов ago

В хозяйствах Гродненской области завершают уборку свеклы и кукурузы на зерно

В хозяйствах Гродненщины убрали свеклу на 99,6% подлежащих уборке площадей и кукурузу на зерно на…

11 часов ago

Александр Лукашенко озвучил планируемую повестку предстоящего в декабре заседания ВНС

Президент Беларуси, Председатель Всебелорусского народного собрания Александр Лукашенко на заседании Президиума ВНС озвучил планируемую повестку…

11 часов ago

Александр Лукашенко проведет заседание Президиума Всебелорусского народного собрания

Президент Беларуси, Председатель ВНС Александр Лукашенко 24 ноября проведет заседание Президиума Всебелорусского народного собрания, сообщает…

11 часов ago