Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах, начальнік галоўнага фінансавага ўпраўлення Гродзенскага аблвыканкама Павел Ашурык падзяліўся меркаваннемаб даце 20 ліпеня (споўнілася 32 гады з моманту прыняцця прысягі Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам).
– Больш за тры дзесяцігоддзі таму Аляксандр Лукашэнка афіцыйна заступіў на пасаду і прынёс першую прэзідэнцкую прысягу. Гэта падзея паклала пачатак навейшай гісторыі суверэннай Беларусі. Вернасць слову і справе, агучаныя на Канстытуцыі без асаблівага пафасу і раскошы, засталіся і сёння ў нашай краіне. Абяцанне, пераўтворанае ў крэда жыцця нашага Прэзідэнта, працуе і сёння. Па-простаму, і так зразумела: быць з народам – феномен таго часу, на які ніхто не рашаўся. Даць абяцанне і стрымаць яго – рыса народнага і моцнага лідара. Па сваёй сутнасці кіраўнік дзяржавы ўжо тады вызначыў асноўны вектар работы дзяржавы – агучаныя абяцанні неабходна выканаць. У пацвярджэнне таму – пройдзены трыццацідвухгадовы шлях ад маштабнага эканамічнага і палітычнага крызісу да стабільнага функцыянавання эканомікі і паўнацэннага народаўладдзя. Абараняць інтарэсы людзей, быць з імі – праяўленне мудрасці, асаблівая рыса нашай дзяржавы. Адзіны правільны пастулат, што галоўнае багацце нашай краіны – наш народ. Чалавекаарыентаваны прынцып дзейнасці сябе апраўдаў, бо для дасягнення маштабных вынікаў неабходна аб’яднаць намаганні для агульнай справы. На такіх падыходах будавалася наша сацыяльна арыентаваная дзяржава, нават пры тагачаснай першачарговай неабходнасці выратаваць краіну ад эканамічнай бездані. Важнае параўнанне, які шлях “з дзевяностых” прайшла краіна да ўсталявання стабільнасці і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні. Сказанае ў прысязе абяцанне ўвасобілася ў канструктыўных змяненнях па многіх кірунках жыцця краіны і людзей. Мы змаглі пабудаваць грамадства грамадзянскай згоды, забяспечылі цэласнасць і незалежнасць краіны. Сёння мы можам будаваць планы і ўвасабляць іх у жыццё.
Беларусь развіваецца, і гэта галоўнае. Здавалася б, аднак нават такі просты вынік не могуць цяпер прадэманстраваць многія іншыя дзяржавы, уключаючы пэўныя нашы краіны-суседкі. Вера ў людзей, вернасць дадзенаму слову – якасці нашай дзяржавы, – падкрэсліў сенатар.
Ірына СТЫРНІК
15 сентября с 11.00 до 12.00 нотариус нотариальной конторы Дятловского района Жанна Николаевна Сёмуха проведет…
Афіцэрамі не нараджаюцца, імі становяцца ў выніку ўпартай працы, вучобы, выхавання і пераадолення цяжкасцей. Так…
Паважаныя работнікі і ветэраны галіны! Прыміце сардэчныя віншаванні з прафесійным святам! Стратэгічна важная галіна народна-гаспадарчага…
Костюковичи /Корр. БЕЛТА/. Какие сюжеты в современной литературе самые интересные, журналистам рассказал министр информации Дмитрий…
5 сентября в 15-08 спасателям на линию "101" поступило сообщение о пожаре жилого дома в…
Сегодня гродненцы отмечают 898-летие города, и уже много лет его неотъемлемой частью является масштабный Сырный…