Дзелавы панядзелак. Ад гандлю – да турызму

Маніторынг цэн, рэгіянальныя ініцыятывы, крадзеж паліва ў час уборачнай, падрыхтоўка школ да новага навучальнага года, сельскі сход – на гэтыя і іншыя тэмы гаварылі на штотыднёвай нарадзе ў старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага.

Прадаць, знесці або аддаць у арэнду

Як праінфармавала намеснік старшыні райвыканкама Вольга Жэлезоўская, на Дзятлаўшчыне прапрацоўваецца рэалізацыя новага праекта па праграме “Рэгіянальныя ініцыятывы”. Санаторый “Радон” плануе будаўніцтва водна-тэрмальнай зоны. У нашым раёне гэта будзе пятая рэгіянальная ініцыятыва.

Пад персанальнай увагай Вольгі Антонаўны работа з нерухомай маёмасцю. Нягледзячы на некаторыя цяжкасці, у цэлым сітуацыя ў раёне паляпшаецца: вядуцца работы па аптымізацыі выкарыстання дзяржмаёмасці, павялічваюцца аб’ёмы продажаў і арэнды, ёсць узаемадзеянне з уласнікамі.

Кіраванне дзяржаўнай маёмасцю – складаны і шматузроўневы працэс, які патрабуе пастаяннага кантролю і карэкціроўкі. Усяго па выніках інвентарызацыі вызначаны 209 аб’ектаў, якія патрабуюць рэгістрацыі. Па словах Вольгі Жэлезоўскай, дынаміка ёсць: КСУП “Жукоўшчына”, КСУП “Хвінявічы”, РУП ЖКГ планамерна вядуць адміністрацыйныя працэсы. Чатыры аб’екты сёлета рэалізаваны праз аўкцыёны, яшчэ тры будуць выстаўлены на продаж на працягу месяца. Работы па зносе струхлелых аварыйных будынкаў вядуцца згодна з графікам на 2026 год.

Узнялі ў час нарады тэму цэнавай сітуацыі на спажывецкім рынку. За цэнамі сочаць розныя ведамствы, у тым ліку – аддзел эканомікі райвыканкама. За першае паўгоддзе было праведзена 13 маніторынгаў як у буйных гандлёвых сетках, так і ў магазінах крокавай даступнасці, аб’ектах выязнога гандлю. Як высветлілася, на тэрыторыі раёна адзін з аб’ектаў гандлю прыватнай формы ўласнасці дазваляе сабе завышэнне цэн на тавары. Пытанне ўзята на кантроль усімі зацікаўленымі ведамствамі.

Несунам – бой, беспрацоўным п’яніцам ­– ЛПП

У рамках правядзення мерапрыемстваў па прафілактыцы крадзяжоў і забеспячэнні захаванасці таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў на аб’ектах АПК у работніка аднаго з КСУПаў раёна было выяўлена 30 літраў афарбаванага дызельнага паліва.

На крадзяжы папаўся 23-гадовы механізатар. З вясны малады мужчына працуе ў гаспадарцы на новым трактары МТЗ-82.

Старшыня райвыканкама паставіў задачу спецыялістам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання дасканала высветліць, якім чынам адбываўся крадзеж, як вёўся кантроль за спісаннем паліва і іншыя аспекты справы.

Начальнік аддзела ўнутраных спраў райвыканкама Вадзім Шчурскі нагадаў, што не толькі злачынца, якія скраў, прыцягваецца да адказнасці, але і службовыя асобы, якія гэта дапусцілі, а таксама пакупнікі крадзенага афарбаванага паліва.

Прадоўжылі тэму правапарушэнняў інфармацыяй аб чарговай ізаляцыі ў лячэбна-працоўны прафілакторый, на гэты раз – дзятлаўчанкі. Вельмі сумна, што і жанчыны, сімвал дабрыні, цеплыні, прыгажосці, мацярынства, становяцца асацыяльнымі асобамі і трапляюць у гэтыя ўстановы. Усяго з пачатку года ў лячэбна-працоўны прафілакторый накіраваны 31 чалавек.

Іншыя тэмы коратка

Пачаўся рамонт кацельні ў аграгарадку Жукоўшчына. Цяпер падрадная арганізацыя праводзіць дэмантаж падлогі, залівае новы фундамент пад кацёл.

****

На бягучым тыдні работнікі РУП ЖКГ сустрэнуцца па арганізацыйных пытаннях з жыхарамі шматпавярхоўкі па вуліцы Навагрудскай, 12 райцэнтра, дзе пачынаецца рамонт дваровай тэрыторыі.

****

Відэаназіранне будзе ўстаноўлена на турыстычных аб’ектах раёна. У тым ліку “Хаце брыгадзіра”, якая знаходзіцца ў будынку былога ФАПа ў вёсцы Малдавічы.

Як падкрэсліў Андрэй Садоўскі, тут вельмі добрая, цікавая экспазіцыя, якую неабходна зберагчы.

Акрамя таго, Андрэй Уладзіміравіч паставіў задачу добраўпарадкавання звонку дадзенага турыстычнага аб’екта, а таксама яшчэ аднаго сімвала гістарычнай спадчыны Дзятлаўшчыны – былога вадзянога млына, што знаходзіцца ў Войневіцкім сельскім савеце.

****

Апрацоўку гліфасатамі сельскіх могілкаў правядуць у бліжэйшы час. Неабходныя прэпараты ўжо закуплены. У дапамогу камунальнай службе падключацца сельвыканкамы. Таксама часткова будуць заменены, дзе ёсць неабходнасць, кантэйнеры для смецця.

****

Хутка ў школу. Пакуль дзеці адпачываюць на канікулах, педагогі і тэхперсанал рыхтуюць установы адукацыі да новага навучальнага года. Работы праходзяць у адпаведнасці з графікам.

Працягваюцца змены ў летніках – дзеці аздараўляюцца і бавяць час з карысцю. Акрамя таго, у арганізацыях раёна працуюць студатрады.

****

На гэтым тыдні прафесійныя святы адзначаць работнікі сферы гандлю і ратаўнікі. Урачыстасці пройдуць у пятніцу. Дзень пажарнай службы пачнецца з ганаровага прыняцця прысягі маладымі супрацоўнікамі Дзятлаўскага РАНС каля помніка Я. Фогелю і П. Пятрову ў райцэнтры.

Ірына КАМАРОВА

administrator

Recent Posts

Пытанне – адказ. Ці дадуць ільготны крэдыт маладому спецыялісту?

Пытанне: ці можа малады спецыяліст разлічваць на атрыманне льготнага крэдыту? Адказ: паводле Указа № 631…

2 часа ago

Сельскі сход. Летам асаблівая ўвага – дзецям

Бяспецы людзей на працы, дома і ў час адпачынку быў прысвечаны чарговы сельскі сход, які…

3 часа ago

Техосмотр в Беларуси теперь можно пройти ночью

УП "БЕЛТЕХОСМОТР" запускает услугу "Ночной дозор" для комфортного прохождения техосмотра, сообщили БЕЛТА на предприятии. "Услуга заключается в…

6 часов ago

Александр Лукашенко поручил принять самые жесткие меры по всем недостаткам на уборочной

Президент Беларуси Александр Лукашенко поручил принять самые жесткие меры в отношении недостатков на уборочной. Об…

6 часов ago

Пытанне – адказ. Чаму Дзень вызвалення прыпадае на розныя даты?

Жыхары раёна звярнуліся з пытаннем: чаму Дзень вызвалення горада Дзятлава прыпадае на 9 ліпеня, дата…

6 часов ago

Проводится дополнительный набор

на факультет противовоздушной обороны учреждения образования «Военная академия Республики Беларусь» и в военные образовательные организации…

6 часов ago