Усе яны гадуюцца на жывёлагадоўчай ферме “Руда Яварская” ў КСУП “Хвінявічы”.

Менавіта там можна ўбачыць розныя пароды пушыстых трусоў і дружалюбных авечак.

Пра сваіх “выхаванцаў” расказала брыгадзір фермы Святлана Скіба:

– У нас дзіўныя гадаванцы! Калі ты побач з імі, час пралятае незаўважна. Жывёлы акружаны клопатам і ўвагай работнікаў фермы. На сёння ў нас налічваецца каля 840 авечак і 2000 трусоў. Заўсёды з нецярпеннем чакаем папаўнення, вельмі рады, калі на свет з’яўляюцца маленькія трусяняты і ягняты, якія становяцца часткай “фермерскай” сям’і. У авечак звычайна нараджаецца адзін малыш, рэдка два. Даўгавухія звяркі ж могуць пахваліцца больш багатым патомствам – ад сямі да дванаццаці маленькіх трусянят. Нашы гадаванцы розных парод: авечкі – галандскія тэкселі і мясцовыя пракосы, трусы – фландры, каліфарнійцы, шэры велікан і белы велікан.

Усе жывёлы гадуюцца ў належных умовах, там пастаянна падтрымліваюцца чысціня і парадак. У рацыён “вушасцікаў” уваходзяць камбікорм, падсушанае сена і вада. Авечак выводзім раніцай і ўвечары на пашу, дзе яны скубуць траўку, таксама даём камбікорм, сена, сілас і сянаж. За станам здароўя жывёл сочыць галоўны ветэрынарны доктар Іван Апанасік, які праводзіць агляды, лечыць, робіць усё магчымае, каб яны менш хварэлі і адчувалі сябе добра.

На ферму часта прыязджаюць людзі, каб купіць жывёлін сабе ў гаспадарку. Таксама ў гасцях пабывала і экскурсійная група, удзельнікі якой азнаёміліся з усёй разнастайнасцю парод “вушасцікаў” і авечак, даведаліся пра іх шмат новага і цікавага, атрымалі пазітыўныя эмоцыі і павезлі з сабой не адзін “заплечнік” незабыўных уражанняў для блізкіх і сяброў. Праўда, часта паказваць трусоў людзям нельга, бо яны вельмі сарамлівыя і пужлівыя, ды і прымету аб уроках ніхто не адмяняў.

Вадзім ФІЛІПОЎСКІ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Справа прыватная – карысць агульная. “Фруктовая крама” са зручным для пакупнікоў графікам

Рамін Чабанаў, гаспадар магазіна “Фруктовая крама”, што знаходзіцца па вуліцы Леніна ў горадзе Дзятлаве, родам…

16 часов ago

Выбіраем якасць – купляем сваё. Мэбля для камфорту ад “Пінскдрэў” на любы кашалёк

У горадзе Дзятлаве па вуліцы Слонімскай, 27 працуе фірменны магазін айчыннага вытворцы “Мэбля Пінскдрэў”, які…

16 часов ago

26 ліпеня – Дзень работнікаў гандлю

Паважаныя работнікі і ветэраны галіны гандлю! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Ваша галіна ўносіць…

17 часов ago

Пытанне – адказ. Заплаціць, застанецца без статуса і гарантый

Пытанне: што чакае маладога спецыяліста, які не выйшаў на работу па размеркаванні? Адказ: такі факт…

18 часов ago

«Пристегнись к безопасности!»

31 июля Госавтоинспекция проведет Единый день безопасности дорожного движения, посвященный пропаганде использования ремней безопасности, детских удерживающих устройств и мотошлемов.…

18 часов ago

Імя на Дошцы гонару. Канстанцін Вінцукевіч: “Да кожнага трэба знайсці падыход”

Звычайны дзень у сельскім выканаўчым камітэце: хтосьці просіць пахадайнічаць аб больш спрыяльным раскладзе аўтобусаў, другі…

1 день ago