Паводле Канстытуцыі нашай краіны рэферэндум – гэта спосаб прыняцця грамадзянамі рашэнняў па важнейшых пытаннях дзяржаўнага і грамадскага жыцця.
Агітацыяй па ім лічыцца дзейнасць грамадзян рэспублікі, ініцыятыўнай групы, палітычных партый, іншых грамадскіх аб’яднанняў, працоўных калектываў, якая скіравана на заахвочванне ўдзельнікаў рэферэндуму да яго правядзення ці адмовы ад правядзення або галасавання “за” ці “супраць” пытання (праекта рашэння), вынесенага на рэферэндум.
За парушэнне заканадаўства аб правядзенні рэферэндуму прадугледжана адміністрацыйная і крымінальная адказнасць.
Так, правядзенне агітацыі ў дзень рэферэндуму, незаконнае прыцягненне або выкарыстанне грашовых сродкаў ці матэрыяльных рэсурсаў пры падрыхтоўцы і правядзенні рэферэндуму, непрадастаўленне Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў, камісіі па рэферэндуме неабходных дакументаў або невыкананне іх рашэнняў, парушэнне старшынёй або членам камісіі рэферэндуму ўстаноўленага законам парадку падліку галасоў, іншыя парушэнні заканадаўства аб рэферэндуме прыводзяць да адміністрацыйнай адказнасці і накладання штрафу памерам да 15 базавых велічыняў.
Калі чыняцца перашкоды для ажыццяўлення грамадзянамі рэспублікі права свабодна ўдзельнічаць у рэферэндуме, вядзення агітацыі па ім або перашкоды рабоце Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў, камісій па рэферэндуме з выкарыстаннем гвалту, пагрозы, падману, подкупу ці іншымі спосабамі, то такая дзейнасць падпадае ўжо пад крымінальную адказнасць і караецца грамадскімі работамі, або штрафам, або папраўчымі работамі да двух гадоў, або абмежаваннем волі да трох гадоў, або пазбаўленнем волі на той жа тэрмін.
За такія ж дзеянні, учыненыя групай асобаў па папярэдняй змове або службовай асобай з выкарыстаннем сваіх паўнамоцтваў, прадугледжана абмежаванне волі ад двух да пяці гадоў або пазбаўленне волі да пяці гадоў.
Віталій ЮРГО,
намеснік пракурора Дзятлаўскага раёна
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
На Дзятлаўшчыне поўным ходам ідзе ўборка “другога хлеба”. Традыцыйна яго вырошчваюць тры гаспадаркі раёна – …
Аб замацаванні моладзі на першым працоўным месцы, уборцы кукурузы, прафілактыцы пажараў, рэалізацыі новых будаўнічых праектаў…
Захапляльная квэст-гульня пад такой назвай прайшла ў рамках Адзінага дня бяспекі ў прытулку сацыяльна-педагагічнага цэнтра…
Сахарную свеклу в Беларуси убрали с трети площадей, сообщили БЕЛТА в пресс-службе Министерства сельского хозяйства…
Президент Беларуси Александр Лукашенко 28 сентября рассмотрел кадровые вопросы, передает корреспондент БЕЛТА. Глава государства назначил:…
У Новаяльнянскай гарпасялковай бібліятэцы ў рамках праекта “Правы побач: інтэрактыўны ПЦПІ для ўсіх” і абласной…