Пытанне: якая адказнасць прадугледжана за выраб і набыццё самагону?

Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі Дзмітрый Плаўскі:

– Выраб моцных алкагольных напояў у Беларусі забаронены. У адпаведнасці з арт. 13.27 КоАП Рэспублікі Беларусь за выраб фізічнымі асобамі моцных алкагольных напояў (самагону), паўфабрыката для іх вырабу (брагі), а таксама захоўванне апаратаў, якія выкарыстоўваюцца для іх вырабу, пагражае штраф да 5 базавых велічыняў з канфіскацыяй моцных алкагольных напояў, паўфабрыкатаў і апаратаў. Акрамя гэтага, за набыццё моцных алкагольных напояў (самагону), паўфабрыката для іх вырабу (брагі) таксама пагражае штраф у памеры да 5 базавых велічыняў з іх канфіскацыяй.

Важны момант: згодна з заканадаўствам моцнымі алкагольнымі напоямі лічацца тыя, дзе доля этылавага спірту складае 28 і больш працэнтаў, вырабленыя шляхам зброджвання сыравіны і наступнай перагонкі.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации