Ведае ўчастковы. Правілы засцярогі ад махляроў

Пытанне: якая існуе прафілактыка маёмасных злачынстваў у адносінах да пажылых і састарэлых грамадзян?

Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі Мікіта Балтрукевіч:

– У апошні час пачасціліся выпадкі ўчынення крадзяжоў і ашуканскіх дзеянняў у адносінах да пажылых людзей. Так, пад выглядам аказання дапамогі сваякам, якія нібыта сталі вінаватымі ва ўчыненні дарожна-транспартнага здарэння, і для пакрыцця шкоды або непрыцягнення іх да адказнасці ашуканцы часта просяць перадаць буйную суму грошай. Зламыснікі ажыццяўляюць званкі з абаненцкіх нумароў розных краін. У большасці выпадкаў пацярпелымі ў выніку названых махлярстваў становяцца грамадзяне пажылога ўзросту, якія не з’яўляюцца карыстальнікамі інтэрнэту або карыстаюцца ім вельмі рэдка, што не дазваляе інфармаваць іх аб тым, як засцерагчы сябе ад злачынных замахаў.

Для таго, каб не стаць ахвярай ашуканцаў, неабходна выконваць наступныя правілы засцярогі: заўсёды правяраць атрыманую інфармацыю; ні пры якіх абставінах не паведамляць свае персанальныя даныя (коды, рэквізіты банкаўскіх карт, нумар пашпарта, лагіны і паролі доступу); не перадаваць трэцім асобам сваю банкаўскую карту, мабільны тэлефон; пры паступленні званкоў ад асоб, якія прадстаўляюцца супрацоўнікамі банка, памятаць, што работнік банка ніколі не спытае вашы персанальныя звесткі аб карце; пры здзяйсненні пакупак у інтэрнэце быць асабліва асцярожнымі і ўважлівымі, імкнуцца не пералічваць грошы дыстанцыйна, стрымана адносіцца да выгадных прапаноў і скідак.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Дзятлаўшчына стане тэмай першага выпуска новага тэлепраекта

Дзятлаўскі раён стане першым у цыкле тэлеперадач тэлеканала “ВоенТВ” з рабочай назвай “У добры шлях”,…

12 часов ago

Адзін дзень са студатрадам

Практыка ў раённай газеце – гэта новыя эмоцыі штодня. За два тыдні мне прыйшлося паспрабаваць…

12 часов ago

Карыстайцеся інтэрактыўнай картай “аднаго акна”

Для ажыццяўлення агульнай каардынацыі дзейнасці дзяржаўных органаў, іншых арганізацый, службы “адно акно” Міністэрствам юстыцыі распрацавана…

13 часов ago

Пытанне – адказ. Якія лішкі з агарода можна здаць у нарыхтоўку?

Дзятлаўчане цікавяцца: ці прымае сёлета Дзятлаўскі філіял Гродзенскага аблспажыўтаварыства сезонную прадукцыю ад фізічных асоб і…

14 часов ago

Праект “#Місія 101: той, кім я ганаруся”. Данііл Вяргун: “Работа з настаўнікам – гэта поўнае пагружэнне”

Ратаўнікі Беларусі – сапраўдныя прафесіяналы, мужныя, валявыя, рашучыя, адказныя. Яны супрацьстаяць стыхіі, абараняюць жыццё і…

15 часов ago

Урожайность зерновых превышает прошлогоднюю по всем областям

Урожайность зерновых превышает прошлогоднюю по всем областям страны, сообщили в пресс-службе Министерства сельского хозяйства и…

16 часов ago