Пытанне: ці прадугледжана адказнасць за падман спажыўцоў?

Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі Віталь Грышук:

– Згодна з артыкулам 13.10 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях за “падман спажыўцоў работнікам індывідуальнага прадпрымальніка або юрыдычнай асобы, якія ажыццяўляюць рэалізацыю тавараў, выкананне работ або аказанне паслуг, або падман спажыўцоў індывідуальным прадпрымальнікам, які ажыццяўляе такую ж дзейнасць (падман спажыўцоў)” прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу ў памеры да 25 базавых велічыняў.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации