Пытанне: мой сусед збіраецца на сваім прысядзібным участку выпальваць сухую траву. Ведаю, што гэта вельмі небяспечна і нельга рабіць. Якая адказнасць чакае за такое парушэнне?
Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі Ігар Сакольнік:
– Паводле артыкула 16.40 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях за незаконнае выпальванне сухой расліннасці, траваў на корані, а таксама сцерні і пажніўных рэшткаў на палях або непрыняцця мераў па ліквідацыі выпальванняў на зямельных участках прадугледжаны штраф ад 10 да 30 базавых велічыняў.
Святлана ГРЫШЫНА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#РОВД