Пытанне: ці можна дзецям адным дапазна гуляць на вуліцы?
Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі Сяргей Ігнацік:
– Паводле часткі 2 артыкула 10.3 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь непаўналетнія ва ўзросце да 16 гадоў не павінны знаходзіцца на вуліцы ў перыяд з 23 да 6 гадзін без суправаджэння дарослых. За парушэнне гэтага заканадаўства прадугледжаны штраф да дзвюх базавых велічыняў.
Святлана ГРЫШЫНА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga