Ведае ўчастковы. Гібель на чыгунцы

Пытанне: 11 красавіка на станцыі Шуміліна 66-гадовы мужчына з веласіпедам пераходзіў чыгунку па пешаходным пераходзе перад дызельным цягніком.

Нягледзячы на прынятыя машыністам меры, сутыкнення пазбегнуць не ўдалося. Цягнік наехаў на задняе кола веласіпеда, і пенсіянера адкінула на 12 метраў, ад атрыманых траўмаў мужчына загінуў. Нагадайце дзятлаўчанам, што можна, а чаго нельга рабіць на аб’ектах чыгуначнай інфраструктуры.

Адказвае ўчастковы інспектар АУС райвыканкама Аляксандр Лішык:

– Асноўнымі прычынамі гібелі і траўміравання грамадзян на аб’ектах чыгуначнага транспарту з’яўляецца невыкананне ўстаноўленых правілаў або знаходжанне ў стане алкагольнага ап’янення. Па-першае, пераходзіць пуці можна толькі ва ўстаноўленых месцах, пераканаўшыся ў адсутнасці цягнікоў. Карыстацца навушнікамі, мабільнымі тэлефонамі пры гэтым не варта.

Акрамя таго, нельга перабягаць перад саставам, які набліжаецца, скакаць на хаду з цягніка і з платформаў, пралазіць пад вагонамі, пералазіць праз іх, а таксама падыходзіць да вагонаў да поўнага прыпынку цягніка. Забаронена гуляць паблізу пуцей, катацца на дахах і кабінах цягнікоў, кідаць камяні і іншыя прадметы ў рухомы састаў, класці іх на рэйкі.

Парушальнікі дадзеных правілаў рызыкуюць не толькі жыццём і здароўем, але і грашыма, бо адміністрацыйным заканадаўствам прадугледжана адказнасць за невыкананне дзеючых нормаў. Праход па чыгуначных пуцях або знаходжанне на іх у неўстаноўленым месцы караецца штрафам у памеры да дзвюх базавых велічыняў. За падкладванне на чыгуначныя пуці прадметаў, якія могуць выклікаць парушэнне руху транспарту, штраф будзе да дзесяці базавых; за пашкоджанне шляхоў, ахоўных лесанасаджэнняў, агароджаў або іншых чыгуначных аб’ектаў, збудаванняў, прыладаў сігналізацыі і сувязі – да пяцідзесяці.

Каб атрымаць больш падрабязную інфармацыю па вызначаным пытанні або па іншых, якія адносяцца да кампетэнцыі органаў унутраных спраў, вы можаце звярнуцца непасрэдна ў АУС Дзятлаўскага райвыканкама або на прыём да ўчастковага інспектара міліцыі штотыдзень па серадах: у сельскай мясцовасці з 10.00 да 13.00, у горадзе з 17.00 да 20.00.

Ірына КАМАРОВА
Фота Вольгі ЮШКЕВІЧ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Андрэй Кажэўка: “На прыём прыходзяць з бытавымі пытаннямі”

25 верасня прамую тэлефонную лінію і прыём грамадзян па месцы жыхарства правёў намеснік начальніка ўпраўлення…

11 часов ago

У райвыканкаме. Будзе цёпла ў дамах

На пасяджэнні райвыканкама пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага, з удзелам намесніка міністра энергетыкі Рэспублікі…

12 часов ago

Мототранспорт на контроле ГАИ!

Мотосезон в Беларуси еще продолжается, однако ГАИ постоянно проводит профилактические акции и напоминает байкерам о…

12 часов ago

Александр Лукашенко посетил производство лесозаготовительной техники в Логойском районе

Президент Беларуси Александр Лукашенко совершил рабочую поездку в Логойский район Минской области, где посетил ООО…

12 часов ago

Дятловский каравай едет на областные «Дожинки» в Кореличи!

Красавец весит 30 кг. На него и дополнительные изделия ушло 35 кг муки нового урожая.…

12 часов ago

ПРО:Безопасность. Чтобы «тихая охота» не обернулась бедой

Сезон сбора грибов и ягод в самом разгаре, но, к сожалению, он уже успел омрачиться…

12 часов ago