Пытанне: ці праводзяцца прафілактычныя мерапрыемствы з асобамі, якія прыцягваліся да адказнасці за распаўсюджанне і іншыя правапарушэнні ў сферы наркотыкаў?

Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі Мікалай Філіповіч:

– Аддзелам унутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама пастаянна праводзяцца выхаваўчыя мерапрыемствы з такімі асобамі. Напрыклад, участковыя інспектары міліцыі праводзяць з імі гутаркі, наведваюць па месцы жыхарства. Гэтыя грамадзяне запрашаюцца ў аддзел унутраных спраў для ўдзелу ў групавых прафілактычных мерапрыемствах, дзе ім аказваюць дапамогу пракурор, доктар-нарколаг і праваахоўнікі.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации