Пытанне: якая прадугледжана адказнасць за купанне ў забароненых месцах?
Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі Мікіта Балтрукевіч:
– Купальны сезон не закончыўся, аматараў паплаваць яшчэ шмат. Таму варта нагадаць, што ў нашым раёне купацца дазволена толькі на возеры горада Дзятлава (гарадскі пляж) і ва ўрочышчы Рыбакі (пляж санаторыя “Радон”).
За купанне ў забароненых месцах прадугледжана адміністрацыйная адказнасць па арт. 24.42 КоАП Рэспублікі Беларусь – штраф у памеры ад адной да трох базавых велічыняў. Каб пазбегнуць няшчасных выпадкаў, не варта купацца на так званых “дзікіх пляжах”.
У месцах масавага адпачынку людзей катэгарычна забараняецца распіццё алкагольных, слабаалкагольных напояў і піва, а таксама з’яўленне ў гэтых месцах у стане алкагольнага ап’янення. За дадзеныя правапарушэнні прадугледжана адміністрацыйная адказнасць па арт. 19.3 КоАП Рэспублікі Беларусь – штраф да васьмі базавых велічыняў.
Святлана ГРЫШЫНА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga