Ведаць, памятаць, ганарыцца!

Навучэнцы 6-7 класаў гімназіі № 1 горада Дзятлава пабывалі на экскурсіі ў Брэсце. Яна была прымеркавана да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Гімназісты наведалі Брэсцкую крэпасць-герой, пазнаёміліся з гісторыяй гераічнай абароны крэпасці ў першыя дні Вялікай Айчыннай вайны, прайшлі скрозь знакамітыя Холмскія і Паўночныя вароты, ушанавалі памяць абаронцаў Радзімы хвілінай маўчання. Гэта святое месца для ўсіх, хто народжаны ў Беларусі. Месца, якое стала на многія гады прыкладам стойкасці, адвагі і бязмежнай мужнасці. Брэсцкая крэпасць – гэта тэрыторыя памяці, смутку і вечнага захаплення мужнасцю і сілай духу яе абаронцаў.

Школьнікі наведалі ўнікальны археалагічны музей “Бярэсце”, адкрыты на месцы археалагічных раскопак старажытнага горада. Гэта адзіны ў Еўропе музей сярэднявечнага ўсходнеславянскага горада. Тут на глыбіні чатырох  метраў знаходзіцца частка рамеснага квартала – 28 драўляных жылых і гаспадарчых пабудоваў 18 стагоддзя, дзве вулічныя маставыя, частакол, рэшткі глінабітных пячэй. Археалагічная калекцыя Бярэсця налічвае больш за 43 тысячы прадметаў.

Насычанай, пазнавальнай і цікавай аказалася экскурсія па сучасным горадзе Брэсце.

Аксана ВАНЧУК,
класны кіраўнік 6 класа

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Александр Лукашенко — педагогическим работникам: обучая и воспитывая детей, вы строите будущее Беларуси

Президент Беларуси Александр Лукашенко поздравил педагогических работников с профессиональным праздником - Днем учителя. Об этом…

5 часов ago

5 октября стартует профилактическая акция «Молодёжь за безопасность»

Помочь тем, кто нуждается в заботе, познакомиться с профессией спасателя и найти друзей среди юных…

8 часов ago

Поздравление председателя Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь Натальи Кочановой с Днем учителя

Уважаемые учителя, преподаватели и ветераны педагогического труда! От имени Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь и…

12 часов ago

Імя на Дошцы гонару. Вераніка Фабішэўская: “Заўсёды бачыла сябе толькі настаўнікам”

Залатая восень прыйшла з цэлым букетам выдатных святаў, пачэснае месца сярод якіх займае Дзень настаўніка…

12 часов ago

Паважаныя педагогі і ветэраны педагагічнай працы!

Віншуем вас з Днём настаўніка – святам тых, для каго сэнсам жыцця стала служэнне высакароднай…

13 часов ago

Сезонны гандаль. Восень – шчодрая, прадукцыя – годная

Першы ў гэтым годзе восеньскі кірмаш па вуліцы Слонімскай райцэнтра прайшоў 3 кастрычніка і парадаваў…

1 день ago