Канікулы з карысцю

Навучэнцы Круцілавіцкай сярэдняй школы ў час асенніх канікулаў пазнаёміліся з гісторыяй праваслаўных храмаў Нараджэння Прасвятой Багародзіцы ў гарпасёлку Наваельня і святога велікамучаніка Георгія Пабеданосца ў вёсцы Горка, касцёла Божага Цела ў аграгарадкуДварэц і святых анёлаў-ахоўнікаў у вёсцы Раготна.

Зацікавілі дзяцей і камяні-валуны, што ляжаць на ўзвышшы Горкаўскіх могілак у лясным масіве. Легенды і паданні расказваюць, што спакон веку прыходзяць людзі да камянёў, каб вылечыцца ад хвароб.

Пабывалі яны і на экскурсіі ў вёсцы Малдавічы ў музеі “Хата брыгадзіра”. Даведаліся, як жылі іх прабабулі і прадзядулі, убачылі прадметы побыту.

Для вучняў 3-11 класаў Казлоўшчынскай сярэдняй школыбыла арганізавана экскурсія ў горад Гродна, спонсарам якой стала Гродзенская тытунёвая фабрыка “Нёман”.

У час экскурсійнай праграмы навучэнцы наведалі базу адпачынку “Прывал”.

Для іхбыла арганізавана квэст-гульня “Форт Баярд”. Усе ўдзельнікі атрымалі памятны сувенір, а таксама зарад бадзёрасці і станоўчыя эмоцыі.

Выхаванцы Раклевіцкай базавай школы наведалі пажарную часць горада Дзятлава. Дзеці паглядзелі  пажарныя машыны, аварыйна-выратавальнае абсталяванне, нават прымерылі касцюм пажарнага. Сустрэча з ратаўнікамі выклікала цікавасць да прафесіі і павагу да іх нялёгкай працы.

Падрыхтавала Таццяна САНЮК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

57 минут ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!! (будзе дапоўнена)

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

2 часа ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

19 часов ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

19 часов ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

22 часа ago

Юрий Караев представил активу Слонимского района нового руководителя

На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…

22 часа ago