Важны голас кожнага: дзятлаўчане галасуюць дома (+відэа)

Асноўны дзень галасавання на рэспубліканскім рэферэндуме па пытанні ўнясення змяненняў і дапаўненняў у Асноўны Закон Рэспублікі Беларусь адзначаецца высокай актыўнасцю дзятлаўчан.

Тыя, хто па розных прычынах не могуць наведаць свой выбарчы ўчастак, удзельнічаюць у галасаванні дома.

Разам са сваімі калегамі землякоў, якія жадаюць выказаць сваю волю на рэспубліканскім рэферэндуме, наведваюць члены камісіі Чырвонаармейскага ўчастка № 10 для галасавання па рэферэндуме Валянцін Абухаў і Аляксандр Нічыпаровіч. Наступны пункт іх маршруту – дом дзятлаўчаніна Эдварда Куляша, які сёння галасуе разам з жонкай.

– Мы рады, што атрымалі магчымасць прагаласаваць дома. Заўжды актыўна ўдзельнічалі ў лёсавызначальных для краіны падзеях і рашэннях. Мы падтрымліваем тое, што адбываецца ў нашай рэспубліцы, і сёння галасуем, каб прыняць абноўленую Канстытуцыю, бо яна адлюстроўвае новыя часы, патрэбы і ўмовы. Мы хацелі б, каб змяненні і дапаўненні ў Канстытуцыю былі прыняты.

Валянцін Абухаў адзначае немалую колькасць запытаў на надомнае галасаванне, ініцыятыўнасць пажылых людзей і іх актыўную грамадзянскую пазіцыю:

– Сёння мы наведваем дома грамадзян, якія адносяцца да Чырвонаармейскага выбарчага ўчастка, але не змаглі прыйсці прагаласаваць, пераважна, па стане здароўя. Камісія атрымала ад іх тэлефонныя званкі, быў складзены спіс, згодна з якім мы выязджаем па кожнай заяўцы, прадастаўляючы землякам магчымасць выканаць канстытуцыйны абавязак. Людзі добразычлівыя, вельмі актыўныя, жадаюць, каб іх голас быў улічаны на рэспубліканскім рэферэндуме.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Чемпионат по волейболу

Встреча мужских команд Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

50 минут ago

Чемпионат области по волейболу

Встреча женских команд. Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

60 минут ago

ГрадусПлюс. Не так прыпаркаваўся. Што за гэта будзе?

Днямі ў сацыяльных сетках быў апублікаваны відэаролік аб прыпаркаваным на два месцы аўтамабілі на адной…

1 час ago

Праект “#Місія 101: той, кім я ганаруся”. Матуліна сэрца радуецца і непакоіцца

Ратаўнікі Беларусі – сапраўдныя прафесіяналы, мужныя, валявыя, рашучыя, адказныя. Яны супрацьстаяць стыхіі, абараняюць жыццё і…

2 часа ago

Ведай нашых! Тры дыпломы “Прадэкспа” – у повараў санаторыя “Радон”

З 17 па 20 лістапада ў Мінску прайшла 32-я Міжнародная спецыялізаваная выстава-кірмаш " Прадэкспа-2026", у…

2 часа ago

Проверка отрядов народного ополчения пройдет в двух районах области

Об этом рассказал Юрий Караев. В Гродненской области проверка отрядов народного ополчения пройдет в двух…

2 часа ago