Categories: Падзеі

Ватыкан з’яўляецца для Беларусі ўстойлівым і надзейным партнёрам — Макей

Ватыкан з’яўляецца для Беларусі ўстойлівым і надзейным партнёрам, у тым ліку з пункту гледжання ўзаемадзеяння з іншымі краінамі і міжнароднымі арганізацыямі. Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 4 кастрычніка на мерапрыемстве з нагоды адкрыцця новага будынка Апостальскай нунцыятуры ў Мінску і 25-годдзя з дня ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Святым Прастолам.

«Нас збліжаюць аднолькавыя падыходы да пытанняў забеспячэння міру і стабільнасці, сацыяльнай справядлівасці. І мы разам працуем над захаваннем традыцыйных каштоўнасцей», — сказаў міністр.

Уладзімір Макей павіншаваў усіх удзельнікаў цырымоніі з адкрыццём новага будынка Апостальнай нунцыятуры ў Беларусі. «Хацеў бы ў першую чаргу павіншаваць Апостальнага нунцыя Габара Пінтэра і яго супрацоўнікаў з гэтай важнай і знамянальнай падзеяй, каб калектыў і ў далейшым плённа працаваў у Беларусі», — пажадаў Уладзімір Макей.

На думку міністра, гэта мерапрыемства — глыбока сімвалічнае, паколькі крыху больш як праз месяц, 11 лістапада, будзе адзначацца 25-годдзе ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Ватыканам. «На працягу чвэрці стагоддзя паміж Беларуссю і Ватыканам развіваецца актыўны, канструктыўны і даверны дыялог, на рэгулярнай аснове ажыццяўляецца абмен візітамі на ўсіх узроўнях, — падкрэсліў міністр. — Мы высока ацэньваем вынікі візіту Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Ватыкан у мінулым годзе і яго сустрэчу з Папам Рымскім Францыскам. Як вядома, у час гэтай сустрэчы было пацверджана запрашэнне Папу Рымскаму наведаць Беларусь з візітам».

У цырымоніі адкрыцця новага будынка Апостальскай нунцыятуры прынялі ўдзел намеснік Дзяржаўнага сакратара Ватыкана Джавані Анджэла Бечу, Апостальскі нунцый у Беларусі архібіскуп Габар Пінтэр, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, старшыня Мусульманскага рэлігійнага аб’яднання ў Беларусі муфтый Абу-Бекір Шабановіч, Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей Леанід Гуляка, а таксама прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, акрэдытаванага ў Беларусі.

БелТА

administrator

Recent Posts

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

17 часов ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

17 часов ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

20 часов ago

Юрий Караев представил активу Слонимского района нового руководителя

На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…

20 часов ago

В новом учебном году изменений в деловом стиле одежды школьников не будет — Минобразования

В новом учебном году никаких изменений, касающихся одежды делового стиля школьников, не будет. Об этом…

20 часов ago

ПРО:Безопасность. К чему приводит детская шалость?

28 июля в 17-10 дежурный персонал Вороновской районной больницы сообщил спасателям о том, что в…

20 часов ago