Categories: Падзеі

Ваша здароўе: алергія на руках і пальцах

Адна з рэакцый арганізма на ўплыў ўнутраных або знешніх раздражняльнікаў заключаецца ў з’яўленні алергіі на руках і пальцах. Па лакалізацыі хваробы і яе вонкавым выглядзе можна вызначыць прычыну яе з’яўлення ў большасці выпадкаў.

На пальцах часцей за ўсё яна праяўляецца ў людзей, якія рэгулярна кантактуюць з бытавой хіміяй. Алергія на запясцях часта становіцца следствам кантакту з сінтэтычным адзеннем. Пры празмерным ўжыванні цукру, алергенных прадуктаў, алергія можа з’явіцца на руках і нагах. На павышаную адчувальнасць да холаду можа паказваць алергічная рэакцыя на кісцях і запясцях. Скура становіцца балючай і сухой, набывае чырвоны колер. Сярод адметных прыкметаў халадовай алергіі можна назваць боль, а сімптомы часта падобныя з абмаражэннем. Пры ўкусах насякомых у цёплы час года могуць з’явіцца кропкавыя высыпанні, якія моцна свярбяць.

Калі не выключыць уздзеянне алергена, то працэс можа стаць хранічным, што выкліча ўшчыльненне, лушчэнне і патаўшчэнне скуры.

Метады тэрапіі падбіраюцца індывідуальна, у залежнасці ад узросту пацыента і віда алергіі. Дзеці часцей за ўсё перарастаюць сваю схільнасць да алергічных рэакцый, а вось дарослым даводзіцца складаней. Але бываюць і складаныя выпадкі дзіцячай алергіі, якая з узростам пераходзіць у бранхіяльную астму. У групе рызыкі знаходзяцца дзеці, якія адчуваюць частыя стрэсы. Такім дзецям, акрамя лячэння ў алерголага, неабходная кансультацыя псіхатэрапеўта.

Для лячэння і барацьбы з вонкавымі праявамі алергіі прымяняюцца касметычныя і лекавыя прэпараты.

Анцігістамінныя сродкі спрыяюць ліквідацыі свербу. Яны могуць прызначацца для прыёму ўнутр у выглядзе таблетак, вонкава – у выглядзе мазяў.

Супрацьалергічныя сродкі прыгнятаюць клеткі імуннай сістэмы, адказныя за развіццё алергічнай рэакцыі.

Сарбенты прызначаюць пры выпадках ўзнікнення харчовай алергіі.

Корцікастэроідныя прэпараты, у склад якіх уваходзяць гармоны, прызначаюцца толькі ў крайніх выпадках з-за вялікай колькасці пабочных эфектаў. Гэтыя лекі валодаюць моцным супрацьзапаленчым дзеяннем. Такія прэпараты прызначаюць на кароткі перыяд і пасля таго, як рукі стануць чыстымі, пераходзяць да слабых прэпаратаў з наступнай адмовай ад іх прымянення.

Людзям, якія пакутуюць ад хранічнай формы алергіі, часцей за ўсё прызначаюць крэмы-эмаленты. Яны спрыяюць змякчэнню скуры рук і абараняюць іх ад уздзеяння неспрыяльных фактараў навакольнага асяроддзя. Прымяненне звычайнага крэму пры алергіях непажадана.

В. ЕМЯЛЬЯНЧЫК,

доктар-дэрматавенеролаг Дзятлаўскай ЦРБ

administrator

Recent Posts

Люди – в приоритете

Павел Ошурик, член Постоянной комиссии Совета Республики по экономике, бюджету и финансам, начальник главного финансового…

6 часов ago

Нового помощника Президента — инспектора по Гродненской области представили в Гродненском облисполкоме

Заместитель Главы Администрации Президента Республики Беларусь Дмитрий Матусевич представил региональной вертикали Гродненского облисполкома нового помощника…

8 часов ago

Праект “Жамчужыны зямлі Дзятлаўскай”. Знаходзіць радасць у стасунках з блізкімі

Нядаўна сваё 80-годдзе адзначыла Зінаіда Перасыпкіна з вёскі Засецце. Яе наведаў творчы калектыў сектара нестацыянарнага…

8 часов ago

В хозяйствах Гродненской области завершают уборку свеклы и кукурузы на зерно

В хозяйствах Гродненщины убрали свеклу на 99,6% подлежащих уборке площадей и кукурузу на зерно на…

10 часов ago

Александр Лукашенко озвучил планируемую повестку предстоящего в декабре заседания ВНС

Президент Беларуси, Председатель Всебелорусского народного собрания Александр Лукашенко на заседании Президиума ВНС озвучил планируемую повестку…

10 часов ago

Александр Лукашенко проведет заседание Президиума Всебелорусского народного собрания

Президент Беларуси, Председатель ВНС Александр Лукашенко 24 ноября проведет заседание Президиума Всебелорусского народного собрания, сообщает…

11 часов ago