Customize Consent Preferences

We use cookies to help you navigate efficiently and perform certain functions. You will find detailed information about all cookies under each consent category below.

The cookies that are categorized as "Necessary" are stored on your browser as they are essential for enabling the basic functionalities of the site. ... 

Always Active

Necessary cookies are required to enable the basic features of this site, such as providing secure log-in or adjusting your consent preferences. These cookies do not store any personally identifiable data.

Functional cookies help perform certain functionalities like sharing the content of the website on social media platforms, collecting feedback, and other third-party features.

Analytical cookies are used to understand how visitors interact with the website. These cookies help provide information on metrics such as the number of visitors, bounce rate, traffic source, etc.

Performance cookies are used to understand and analyze the key performance indexes of the website which helps in delivering a better user experience for the visitors.

Advertisement cookies are used to provide visitors with customized advertisements based on the pages you visited previously and to analyze the effectiveness of the ad campaigns.

22 сакавіка ў Беларусі аддаюць даніну памяці жыхарам вёскі Хатынь, якая была спалена фашыстамі 82 гады таму – 22 сакавіка 1943 года. Узгадваючы Хатынь, беларусы ўшаноўваюць соцен іншых беларускіх вёсак, знішчаных нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

У дзень памяці і смутку каля мемарыяла “Дзеці ліхалецця” ў Дзятлаве прайшоў мітынг-рэквіем. На свяшчэнным для  дзятлаўчан месцы сабраліся прадстаўнікі раённай улады, сілавых структур, працоўных калектываў райцэнтра, духавенства, вучні школ горада, каб ушанаваць памяць землякоў, якія сталі ахвярамі фашыстаў у страшныя ваенныя гады.

Старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі нагадаў, што Дзятлаўшчына ў поўнай меры раздзяліла лёс сястры-Хатыні: фашысцкімі карнікамі і іх памагатымі былі знішчаны 23 населеныя пункты нашага раёна, у тым ліку 7 – поўнасцю.

– Сёння мы знаходзімся на свяшчэнным для дзятлаўчан месцы – каля мемарыла “Дзеці ліхалецця”, каб аддаць даніну памяці нашым землякам, якія загінулі ў гады фашысцкай акупацыі. Трагедыя той вайны заключаецца ў тым, што гінулі мірныя людзі, старыя, дзеці, – адзначыў Андрэй Уладзіміравіч. – Мы, сучаснае пакаленне, жывём у міры і захоўваем памяць аб тых падзеях з удзячнасцю продкам, якія адстаялі для нас мір і незалежнасць цаной свайго жыцця. Мы помнім гераічны подзвіг салдат, якія абаранялі наш раён; аддаём даніну павагі подзвігу лейтэнанта Міхаіла Лебедзева, селяніна Іосіфа Філідовіча. Мы ніколі не забудзем аб трагедыях, якія адбыліся ва ўрочышчы Курпешы, не павінны дапусціць перапісвання гісторыі, бо бачым, да чаго гэта прывяло ў суседніх дзяржавах. Мы не дапусцім новых войнаў, распальвання фашызму, нацыянальнай варожасці. Нізка схіляем галовы ў памяць аб загінулых. Вечная памяць ім, вечная слава!

Клірык сабора святых навамучанікаў і спаведнікаў Царквы Рускай у Дзятлаве іерэй Аляксей Сцепановіч і настаяцель касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ксёндз-пробашч Андрэй Лішко заклікалі маладое пакаленне і дарослых заўжды помніць трагічныя старонкі нашай гісторыі і берагчы мір на Зямлі.

Абавязак сучаснікаў – свята захоўваць памяць аб загінулых, абараняць праўду аб трагедыі Вялікай Айчыннай вайны, зберагчы і ўмацаваць адзінства нашай краіны. Брацкія магілы і мемарыялы нагадваюць нам аб тым, што мы ніколі не павінны дапусціць паўтарэння падобных падзей. У пацвярджэнне гэтаму дзятлаўчане ўшанавалі памяць ахвяраў генацыду хвілінай маўчання, усклалі кветкі і вянкі да мемарыяла “Дзеці ліхалецця”.

Мітынгі-рэквіемы, прысвечаныя памяці ахвяраў Хатынскай трагедыі, таксама прайшлі ў сельскіх саветах Дзятлаўшчыны.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#Хатынь

Похожие публикации