Вас памятае свет уратаваны. Генацыд не мае тэрміну даўнасці

У Дзятлаўскім гісторыка-краязнаўчым музеі ў Міжнародны дзень памяці ахвяраў злачынстваў генацыду прайшло тэматычнае мерапрыемства, у час якога дзятлаўчане пагаварылі пра тое, што мы не павінны забываць падзеі Вялікай Айчыннай вайны, неабходна шанаваць нашу гісторыю, перадаваць яе з пакалення ў пакаленне.

– 9 снежня 1948 года была прынята Канвенцыя аб папярэджанні злачынства генацыду і пакаранні за яго, – узгадала вядучая Вольга Цюшляева. – Вялікая Айчынная вайна стала цяжкім выпрабаваннем для нашай краіны. У гэты час стаць ахвярай генацыду можна было па розных матывах, для масавага зняволення і фізічнага знішчэння людзей ствараліся канцэнтрацыйныя лагеры. У Беларусі іх дзейнічала больш за 260. На тэрыторыі Дзятлаўскага раёна таксама былі створаны лагеры смерці – гета, многія вёскі былі спалены, а жыхары – расстраляны.

Больш падрабязна на гэтых трагічных старонках нашай гісторыі спыніўся навуковы супрацоўнік музея Станіслаў Балабанскі.

Пракурор Дзятлаўскага раёна Віталій Юрго расказаў пра ход расследавання справы аб генацыдзе беларускага народа ў краіне і на Дзятлаўшчыне.

– Генацыд не мае тэрміну даўнасці, таму неабходна, каб сёння дзеці памяталі пра цяжкае, але гераічнае мінулае нашага народа. Гэта будзе як гарантыя існавання нашай краіны ў будучым, – дадаў Віталій Станіслававіч. 

Захаванню гістарычнай памяці вялікая ўвага надаецца бібліятэкамі Дзятлаўскага раёна. Сёлета яны ажыццяўлялі анлайн-праект “Адгалоскі мінулай вайны”. Увазе прысутных быў прадстаўлены для прагляду адзін з рэпартажаў супрацоўнікаў бібліятэкі пра малалетнюю вязніцу Галіну Сліжэўскую.

Дырэктар музея Вераніка Паўлоўская запрасіла завяршыць сённяшнюю гадзіну памяці ўскладаннем кветак да памятнага знака “Дзеці ліхалецця”.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Бібліятэкі – не толькі кнігі, а цэлы Сусвет

25 лістапада ў Дзятлаўскім раёне праходзіць выязная калегія ўпраўлення культуры Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта “Аб…

6 минут ago

Чемпионат по волейболу

Встреча мужских команд Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

1 час ago

Чемпионат области по волейболу

Встреча женских команд. Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

1 час ago

ГрадусПлюс. Не так прыпаркаваўся. Што за гэта будзе?

Днямі ў сацыяльных сетках быў апублікаваны відэаролік аб прыпаркаваным на два месцы аўтамабілі на адной…

1 час ago

Праект “#Місія 101: той, кім я ганаруся”. Матуліна сэрца радуецца і непакоіцца

Ратаўнікі Беларусі – сапраўдныя прафесіяналы, мужныя, валявыя, рашучыя, адказныя. Яны супрацьстаяць стыхіі, абараняюць жыццё і…

2 часа ago

Ведай нашых! Тры дыпломы “Прадэкспа” – у повараў санаторыя “Радон”

З 17 па 20 лістапада ў Мінску прайшла 32-я Міжнародная спецыялізаваная выстава-кірмаш " Прадэкспа-2026", у…

2 часа ago