У апошні час пачасціліся выпадкі неаплаты за жыллёва-камунальныя паслугі ў нашым раёне. Дзятлаўскае РУП ЖКГ вымушана прымаць да неплацельшчыкаў адпаведныя меры.
Так, грамадзяніну Х. на падставе дагавора найму жылога памяшкання камерцыйнага выкарыстання дзяржаўнага жыллёвага фонду было прадастаўлена жыллё ў г.п. Наваельня, вул. Леніна д. 24, кв. 1. Тут ён быў зарэгістраваны і жыў адзін. На працягу сямідзесяці сямі месяцаў не ўносіў плату за карыстанне жылым памяшканнем, у сувязі з гэтым у яго ўтварылася запазычанасць больш за 400 рублёў. Акрамя таго, за кожны дзень пратэрміноўкі аплаты налічваецца пеня, якая за ўсе гэтыя месяцы склала больш за 1000 рублёў. Грамадзянін Х. не раз быў папярэджаны аб запазычанасці, але ніякіх мер не прымаў. Дзятлаўскае РУП ЖКГ прымяняла да неплацельшчыка выканаўчыя надпісы натарыуса для спагнання грашовых сродкаў у прымусовым парадку судовым выканаўцам.
Згодна з пунктам 3 артыкула 61 жыллёвага Кодэкса Рэспублікі Беларусь дагавор найму жылога памяшкання можа быць скасаваны ў выпадку парушэння значных умоваў дагавора наймальнікам жылога памяшкання. Памер платы за карыстанне жылым памяшканнем і тэрмін яе ўнясення з’яўляецца адной з галоўных умоваў дагавора найму жылога памяшкання ў адпаведнасці з арт. 50 жыллёвага Кодэкса Рэспублікі Беларусь.
У адпаведнасці з абзацам 5 пункта 1 артыкула 85 жыллёвага Кодэкса наймальнік павінен быць выселены ў судовым парадку без прадастаўлення іншага жылога памяшкання ў выпадку спынення або скасавання дагавора найму жылога памяшкання.
Згодна з п. 92 Палажэння аб уліку грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоваў, і аб парадку прадастаўлення жылых памяшканняў дзяржаўнага жыллёвага фонду, зацверджанага Указам №563 ад 16 снежня 2013 года ў выпадку наяўнасці без уважлівых прычын запазычанасці па ўнясенні платы за карыстанне жылым памяшканнем камерцыйнага выкарыстання і (або) жыллёва-камунальных паслуг у памеры двухмесячнай платы за карыстанне жылым памяшканнем камерцыйнага выкарыстання і (або) жыллёва-камунальных паслуг наймальнікі жылых памяшканняў камерцыйнага выкарыстання падлягаюць высяленню з усімі пражываючымі з імі членамі сям’і і іншымі асобамі без прадастаўлення іншых жылых памяшканняў.
Грамадзянін Х. быў у пісьмовай форме папярэджаны аб скасаванні дагавора найму жылога памяшкання, аднак ніякіх мер па запазычанасці не прыняў, і па рашэнні суда быў выселены.
Дзятлаўскае раённае ўнітарнае прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі нагадвае, каб пазбегнуць непрыемных сітуацый, плата за жыллёва-камунальныя паслугі і плата за карыстанне жылым памяшканнем уносіцца за кожны мінулы месяц не пазней за 25 чысла наступнага за ім месяца. З 26 чысла пачынае налічвацца запазычанасць.
Сяргей ЛУНЯ,
дырэктар Дзятлаўскага РУП ЖКГ
Стоит почитать:
В мае в Беларуси зафиксирована дефляция
В Беларуси установлены надбавки юрлицам за реализованное кобылье, козье и овечье молоко
«Белнефтехим»: при нынешних ценах на нефть бензин подорожает
1 Комментарий
Давно пора принимать жесткие меры к таким. Тут платишь и живешь, а он не платит и живет. зашибись$