Categories: Падзеі

Вандроўка на аграсядзібу «Каля дуба»

Удзельнікі клуба «Нам гады не бяда» Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна разам з наведвальнікамі аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў «Праменьчык» і ўдзельнікамі раённай арганізацыі ГА «БелТІЗ» пабылі на экскурсіі ў аграсядзібе «Каля дуба».

У вёсцы Цяцейкі нас сустрэлі гасцінныя гаспадары сядзібы — Жанна Юр’еўна і Сяргей Міхайлавіч Калпінскія. Мы з цікавасцю паслухалі гісторыю стварэння іх аграсядзібы, даведаліся, чаму яна называецца «Каля дуба». Затым гаспадары прапанавалі нам паглядзець мясцовыя адметнасці, пафатаграфавацца на іх фоне.

Вельмі спадабаліся ўтульныя альтанкі, драўляныя лаўкі арыгінальнага дызайну, міні-пляж, крыніцы, якіх шмат на тэрыторыі аграсядзібы. Палюбаваліся мы таксама арыгінальнымі раслінамі, кветкамі. Пастаялі пад шатамі разгалістага дуба, які з’яўляецца цэнтрам і сімвалам аграсядзібы і адлюстроўваецца ў вадзе мясцовай сажалкі.

Гаспадары таксама прапанавалі паглядзець гасцявыя хаткі. Тут знаходзіцца шмат старадаўніх рэчаў, якія сабралі Калпінскія. Рэчы гарманічна спалучаюцца з аздобай пакояў. Саматканыя радзюжкі, вязаныя дываночкі на падлозе таксама нагадваюць пра самабытнасць беларускіх традыцый. Гаспадарам удалося стварыць каларыт беларускай вёскі.

Скончылася наша экскурсія сяброўскім чаяпіццем на тэрасе, адкуль адкрываецца маляўнічы від на сажалку.

Мы вельмі ўдзячныя гаспадарам аграсядзібы «Каля дуба» за гасцінны прыём, а таксама арганізатарам паездкі — спецыялістам Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна Г. Э. Касцюк і Т. М. Зінкевіч. Спадзяёмся на новыя экскурсіі і вандроўкі.

І. ВАРАБЕЙ, В. КАТВІЦКАЯ,

ад імя ўдзельнікаў клуба «Нам гады не бяда»

administrator

Recent Posts

Зорны час Ангеліны Ванчук

27 жніўня Нацыянальная акадэмія навук Беларусі стала месцам прыцягнення для юных талентаў з усёй краіны.…

1 час ago

В ЦРБ прошли занятия для работников скорой медицинской помощи

В учреждении здравоохранения "Дятловская центральная районная больница" администрацией совместно с профсоюзным комитетом были организованы и…

2 часа ago

Дэпутацкія клопаты. У Казлоўшчыне запыты насельніцтва задавальняюцца

Забяспечанасць гандлёвых аб’ектаў раёна школьнымі таварамі прадаўжаюць адсочваць дэпутацкі корпус і дзяржаўныя службы. У магазінах…

2 часа ago

В Гродно проходит областной этап VII республиканского конкурса «Семья года»

В Гродно проходит областной этап конкурса «Семья года», направленный на укрепление института семьи, популяризацию традиционных…

2 часа ago

Прааналізавалі сацыяльна-эканамічнае развіццё і стан бюджэту

Чарговае пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага прайшло з удзелам старшыні…

3 часа ago

Продолжается регистрация паспортов готовности потребителей и теплоисточников к работе в осенне – зимний период 2026/2027г

На территории Дятловского района активно проходит регистрация паспортов готовности потребителей и теплоисточников к работе в…

4 часа ago