Махляры не сядзяць на месцы, за іх крэатыўнымі ідэямі, як сабраць неабходную інфармацыю або выманіць грошы, толькі паспяваем сачыць.
Зусім нядаўна яны прыдумалі новую схему падману, якая хутка набірае абароты. Некалькі выпадкаў ужо зарэгістраваны і ў Дзятлаўскім раёне.
У чым жа справа? Выкарыстоўваючы падробныя акаўнты ў месенджарах, яны выдаюць сябе за кіраўнікоў установаў і арганізацый. Пад выглядам вашага непасрэднага начальніка махляры могуць запытаць інфармацыю або даць даручэнне. Каб не выклікаць ніякіх сумненняў, зламыснікі выкарыстоўваюць імя і фотаздымак кіраўніка, а да адрасата звяртаюцца па імені і імені па бацьку. Сучасныя тэхналогіі цяпер настолькі развітыя, што з дапамогай нейрасетак можна падрабіць голас і відэа, таму нават аўдыё- і відэапаведамленням не варта адразу давяраць. Даведацца праўду можна, патэлефанаваўшы па нумары, які ёсць у вашай тэлефоннай кнізе, або сустрэцца асабіста.
Вось як тлумачыць дадзеную сітуацыю оперупаўнаважаны аддзялення крымінальнага вышуку АУС Дзятлаўскага райвыканкама Віорыка Сербін:
– Для адпраўкі такіх паведамленняў махляры ў асноўным выкарыстоўваюць Telegram, бо гэты месенджар дазваляе скрываць рэальны нумар карыстальніка і такім чынам чалавек не можа ўпэўніцца, з кім вядзе перапіску. У час яе злачынцы папярэджваюць аб тым, што прадстаўнік профільнага ведамства будзе тэлефанаваць, загадваюць прытрымлівацца яго ўказанняў і строга выконваць канфідэнцыяльнасць. Пазней чалавеку тэлефануюць з невядомага нумара і імкнуцца атрымаць інфармацыю або ўгаворваюць зрабіць грашовы перавод. У аснове гэтай схемы ляжыць упэўненасць злачынцаў у тым, што людзі будуць давяраць словам кіраўніцтва або баяцца адмовіць начальніку.
У сувязі са з’яўленнем новых схемаў кібермахлярстваў просім усіх быць вельмі ўважлівымі і асцярожнымі ў перапісках і стасунках. Ні ў якім разе нікому не перадавайце свае асабістыя даныя. Самы надзейны спосаб вырашыць праблему, пагаварыць асабіста з кіраўніком вашай арганізацыі, прадстаўніком банка або мабільнага аператара. Толькі тады вы зможаце захаваць вашы даныя і грошы.
Святлана ГРЫШЫНА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Рамін Чабанаў, гаспадар магазіна “Фруктовая крама”, што знаходзіцца па вуліцы Леніна ў горадзе Дзятлаве, родам…
У горадзе Дзятлаве па вуліцы Слонімскай, 27 працуе фірменны магазін айчыннага вытворцы “Мэбля Пінскдрэў”, які…
Паважаныя работнікі і ветэраны галіны гандлю! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Ваша галіна ўносіць…
Пытанне: што чакае маладога спецыяліста, які не выйшаў на работу па размеркаванні? Адказ: такі факт…
31 июля Госавтоинспекция проведет Единый день безопасности дорожного движения, посвященный пропаганде использования ремней безопасности, детских удерживающих устройств и мотошлемов.…
Звычайны дзень у сельскім выканаўчым камітэце: хтосьці просіць пахадайнічаць аб больш спрыяльным раскладзе аўтобусаў, другі…