Праект “Цягнік Памяці” пройдзе ў рамках IX Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі.
Удзельнікамі патрыятычнага праекта, прысвечанага Году гістарычнай памяці, стануць 200 беларускіх і расійскіх школьнікаў, па 100 ад кожнай краіны. У тым ліку 15 школьнікаў з Гродзенскай вобласці – пераможцы розных алімпіяд, спартыўных і творчых конкурсаў. Яны змогуць наведаць 14 гарадоў у дзвюх краінах.
Навучэнка сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава Валерыя Шалесная стане пасажырам “Цягніка Памяці”. Дзяўчына падзялілася сваімі чаканнямі ад праекта:
– У мінулым годзе я прымала ўдзел у праекце “Цягнік Перамогі”, у час якога з цікавасцю пазнаёмілася з жыццём і побытам савецкіх салдатаў-вызваліцеляў. Сёлета разам з іншымі пасажырамі “Цягніка Памяці» мы наведаем знакавыя месцы, звязаныя з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны. Сімвалічна, што маршрут пачынаецца ў горадзе Брэсце, абаронцы якога першымі прынялі на сябе ўдар гітлераўскіх войск. У Брэсцкай крэпасці я яшчэ не была, але даўно хацела яе наведаць. Гэта адно са знакавых месцаў Беларусі, сімвал барацьбы беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У Расіі я буду ўпершыню. Разам з іншымі ўдзельнікамі праекта мы зможам убачыць шмат славутасцяў як у суседняй краіне, так і ў Беларусі. Я пабывала ў многіх нашых гарадах, але гэта падарожжа дасць магчымасць яшчэ больш пазнаёміцца з гісторыяй і культурай розных беларускіх і расійскіх гарадоў.
На думку Валерыі, вандроўка на “Цягніку Памяці” будзе вельмі для яе карыснай і пазнавальнай, дадасць новы вопыт у скарбонку заняткаў і дасягненняў. Дзяўчына з’яўляецца актыўным валанцёрам і краязнаўцай – старшынёй камісіі па ўзаемадзеянні з грамадскімі арганізацыямі і развіцці валанцёрскага руху моладзевага парламента пры раённым Савеце дэпутатаў VI склікання, намеснікам старшыні раённага валанцёрскага клуба “Мы разам!”, членам савета школьнага музея “Гісторыя Дзятлаўшчыны”.
Валерыя Шалесная – рознабаковая асоба. У саставе каманды сваёй школы яна станавілася пераможцай і прызёрам раённых і абласных этапаў патрыятычных, творчых, інтэлектуальных, экалагічных конкурсаў: “Агеньчык збірае сяброў”, “Сцяг-шоу”, “Ратаўнік -2021”, “Эрудыт”, “Энергазберажэнне-2021”, “Што? Дзе? Калі?”.
– Для мяне вельмі важна, што мне даверылі такую місію. Вядома, рада, што выпаў шанец стаць часткай гэтага выдатнага праекта. Як бы шмат нам ні расказвалі аб Вялікай Айчыннай вайне, толькі жывыя эмоцыі, наведванне памятных месцаў і яркіх экспазіцый дапамагаюць лепш зразумець падзеі тых гадоў, бо толькі ведаючы мінулае, можна пабудаваць шчаслівую будучыню, – кажа дзяўчына.
Наталля АВЯРЧУК
Фота з архіва Валерыі ШАЛЕСНАЙ
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
11 верасня 2026 года начальнікам аддзела ЗАГС Дзятлаўскага райвыканкама была назначана Ганна Буцько. Нарадзілася Ганна…
Мастера отдела традиционного искусства и ремесел агрогородкаГезгалы создали поистине особенное украшение — эксклюзивные броши с…
С 14 по 20 сентября Госавтоинспекция проведет профилактические мероприятия, в целях профилактики, а также снижения…
Воспитанники ВПК «Мужество» отлично справились с очередным испытанием, пишет t.me/Neman102. Ребята на практике доказали, что…
Адказвае дырэктар Дзятлаўскай раённай бібліятэкі Вольга Бойка: – Быць патрыётам важна для кожнага з нас.…
12 сентября с 9.00 до 12.00 по телефону 8 (01563) 61251 в Дятловском районном исполнительном…