Стартаваў чэмпіянат Гродзенскай вобласці па жаночым і мужчынскім валейболе.

Жаночых каманд на спаборніцтва заявілася восем.

Дзеючы чэмпіён – каманда Дзятлава першы матч турніру праводзіла ў гімназіі №1горада Дзятлава. Яна змагалася з камандай са Свіслачы і была відавочна мацнейшая, перамагла 3:0 (25:15, 25:14, 25:17).

– Дзятлаўская каманда ў турніры выступае пад новай назвай “Сырная страна”, –адзначыў яе трэнер Васіль Русін.

Турнір, як і ў мінулым годзе, пройдзе ў некалькі этапаў. На першым этапе ўдзельнікі спаборнічаюць у дзвюх групах. “Сырная страна” – у групе “Б” з камандамі ОСДЮШОР імя Сапегі-03, Свіслацкага, Слонімскага раёнаў.

Групу “А” склалі каманды ОСДЮШОР імя Сапегі-02, ФСК Ліда, ДЮСШ-1 Ліда, Ашмянскага раёна.

Чэмпіянат праходзіць у два кругі. З групы выходзяць па дзве каманды. Затым адбудзецца фінал, які пройдзе ў Гродне.

У абласным турніры па валейболе сярод мужчынскіх каманд на ўдзел заявілася 13. Дзятлаўская каманда ўвайшла ў групу “Б” разам з камандамі Слонімскага, Мастоўскага, Шчучынскага, Свіслацкага раёнаў.

Матч праходзіў у Мастах паміж Дзятлаўскай і Мастоўскай камандамі, перамаглі нашы валейбалісты, яны абыгралі сваіх сапернікаў з лікам 3:1 (21:25, 25:23, 25:23, 25:11).

На пачатку ігры Мастоўская каманда выйшла ўперад і выйграла ў першай партыі. У перапынку трэнер Дзятлаўскай каманды Сяргей Белавус падкарэкціраваў гульню, і ў астатніх партыях перавага была  за намі.

Вольга ЮШКЕВІЧ

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации