На Дзятлаўшчыне прайшлі раённыя спаборніцтвы па валейболе сярод супрацоўнікаў сілавых структур на прызы раённага камітэта ГА “БРСМ”.

Як расказала першы сакратар гэтай моладзевай арганізацыі Кацярына Хілімончык, традыцыйныя валейбольныя спаборніцтвы праходзілі ў памяць пра земляка Івана Талерчыка – міліцыянера, які загінуў пры выкананні службовых абавязкаў, і былі прымеркаваны да Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

Прайшлі сёлетнія спартыўныя баталіі на базе гімназіі № 1 горада Дзятлава. На валейбольную пляцоўку выйшлі чатыры каманды супрацоўнікаў сілавых структур.

Перад пачаткам гульні моладзевы лідар раёна павіншавала валейбалістаў з надыходзячым святам, пажадала не толькі спартыўных, але і працоўных перамог, моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і годнай службы на карысць раёна і Айчыны.

Барацьба на валейбольнай пляцоўцы праходзіла вельмі напружана, асабліва сярод прэтэндэнтаў на другое месца, бо лідарства ў турніры з самага яго пачатку ўзяла каманда раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. Пасля цікавай і актыўнай гульні нарэшце вызначыліся ўсе месцы ў турнірнай табліцы.

Абсалютнымі пераможцамі і ўладальнікамі кубка турніру аказаліся ратаўнікі. Заслужаную сярэбраную перамогу заваявалі супрацоўнікі папраўчай калоніі-пасялення № 26 аграгарадка Гезгалы. Трэцяе месца з аднолькавай колькасцю турнірных ачкоў паміж сабой падзялілі каманды супрацоўнікаў аддзела ўнутраных спраў райвыканкама і Дзятлаўскага раённага аддзела Дэпартамента аховы.

Кацярына Хілімончык уручыла камандам адпаведныя ўзнагароды і памятныя падарункі ад раённай моладзевай арганізацыі.

Ірына СТЫРНІК

Фотаздымкі прадастаўлены арганізатарамі спаборніцтваў

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#спорт #волейбол

Похожие публикации