На базе абласнога інстытута развіцця адукацыі адбылася II выбарчая канферэнцыя Гродзенскага абласнога аддзялення Беларускай партыі “Белая Русь”, якая сабрала каля ста дэлегатаў з усёй Гродзеншчыны.
Прыняла ўдзел у мерапрыемстве і дэлегацыя Дзятлаўскага раёна.
Старшыня Дзятлаўскай раённай арганізацыі РГА “Белая Русь”, член Беларускай партыі “Белая Русь”, намеснік старшыні райвыканкама, дэпутат раённага Савета дэпутатаў Вадзім Бялятка:
– На канферэнцыі быў разгледжаны шэраг пытанняў, у тым ліку аб абранні дэлегатаў на II Рэспубліканскі з’езд Беларускай партыі “Белая Русь”, які пройдзе ў Мінску 23 снежня. Таксама гаварылі аб тым, што у бліжэйшы час нас чакае адказная і актыўная дзейнасць – “Белая Русь” будзе вылучаць кандыдатаў у дэпутаты на ўсіх узроўнях: ад раённага да Палаты прадстаўнікоў, а таксама ўдзельнічаць у рабоце выбарчых камісій, арганізоўваць назіранне на ўчастках для галасавання.
Кожная электаральная кампанія – сур’ёзная вяха ў развіцці дзяржавы. А будучыя выбары будуць адрознівацца новымі падыходамі, таму ўсе задзейнічаныя элементы электаральнага механізму – ад новых заканадаўчых нормаў, якія рэгулююць выбарчы працэс, да тэхнічнага забеспячэння работы будучых участкаў – цяпер вельмі старанна прапрацоўваюцца.
Акрамя таго, высокая цана ўнутрыпалітычнай стабільнасці павышае патрабаванні да партыі “Белая Русь”, якая пазіцыянуе сябе як эфектыўнага пасярэдніка ў дыялогу паміж грамадзянамі і дзяржавай. Сёння шмат людзей, якія хацелі б мець такі інструмент рэалізацыі сваіх ідэй, як партыя, бо так актыўнасць грамадзян атрымлівае законную форму. Партыя прадстаўлена ва ўсіх калектывах, ва ўсіх сацыяльных групах, тым самым аб’ядноўвае беларускае грамадства, дазваляе яму быць адзіным і непаражальным. Не сумняваюся ў тым, што партыя з’яўляецца магутнай сілай.
Увогуле, як лідар раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання і член партыі, лічу, што “Белая Русь” – гэта добрая платформа для абмеркавання важных, хвалюючых пытанняў, сапраўдны народны рух неабыякавых грамадзян, якія робяць усё магчымае, каб наша рэспубліка актыўна развівалася. Прыемна, што дзятлаўчан у гэтым руху нямала.
Ірына КАМАРОВА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Рамін Чабанаў, гаспадар магазіна “Фруктовая крама”, што знаходзіцца па вуліцы Леніна ў горадзе Дзятлаве, родам…
У горадзе Дзятлаве па вуліцы Слонімскай, 27 працуе фірменны магазін айчыннага вытворцы “Мэбля Пінскдрэў”, які…
Паважаныя работнікі і ветэраны галіны гандлю! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Ваша галіна ўносіць…
Пытанне: што чакае маладога спецыяліста, які не выйшаў на работу па размеркаванні? Адказ: такі факт…
31 июля Госавтоинспекция проведет Единый день безопасности дорожного движения, посвященный пропаганде использования ремней безопасности, детских удерживающих устройств и мотошлемов.…
Звычайны дзень у сельскім выканаўчым камітэце: хтосьці просіць пахадайнічаць аб больш спрыяльным раскладзе аўтобусаў, другі…